Logo Polskiego Radia
Print

Навігацыйная сыстэмы сама скіне хуткасьць аўтамабіля

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.09.2017 11:33
Неўзабаве навігацыя папярэдзіць пра ДТЗ і дапаможа знайсьці месца для паркоўкі.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Хаця на рынку зьяўляецца ўсё больш смартфонаў, абсталяваных навігацыяй GPS, то навігацыя для аўтамабіляў карыстаецца ўсё большай папулярнасьцю. Ужо сёньня прылада здольная самастойна чытаць дарожныя знакі, папярэджвае пра ДТЗ, пакуль сам кіроўца яго ўбачыць, умее абмінаць заторы ў горадзе. "Але ў будучыні магчымасьці навігацыі будуць яшчэ большыя", – зазначае Караль Халдыньскі, дырэктар маркетынгу фірмы Tom Tom Telematics.

К.Халдыньскі: Інавацыйныя вырашэньні спалучаюць магчымасьці інтэрнэту, GPS і тэхнічныя навінкі, якія ўводзяць вытворцы аўтамабіляў. У будучыні мы бачым магчымасьці спалучэньня аўтамабіля з інфраструктурай, якая будзе паведамляць пра свабодныя месцы на паркоўцы альбо аб тым, што неўзабаве будзе зьмяняцца сыгналізацыя сьветлафора. Такім чынам, можна будзе прыстасаваць хуткасьць, каб язда была плаўнай, і ў выніку больш эфэктыўнай – гэта будзе каштаваць таньней, а ў выніку зьменшыцца забруджаньне навакольнага асяродзьдзя. Частка аўтамабіляў ужо сёньня абсталяваная сыстэмай, якая паведамляе хуткую дапамогу пра ДТЗ. Некаторыя аўто ўмеюць абмінаць заторы. У будучыні сыстэма будзе вывучаць індывідуальныя паводзіны кіроўцы ў машыне й будуць прыстасоўваць стыль язды да ўмоваў на дарозе. Напрыклад, калі сыстэма ўбачыць, што паварот больш востры, чым кіроўца думае, то зможа самастойна скінуць хуткасьць.

Попыт на прылады GPS пастаянна расьце – да 2023 году будзе павялічвацца амаль на 13% штогод.

Паводле polskieradio.pl/Program 3/A. Экерт/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт