Logo Polskiego Radia
Print

Кампутарная праграма дапаможа дыябэтыкам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.09.2017 16:18
  • 29.09_навука.mp3
Польскія лекары выкарыстоўваюць апошнія дасягненьні мэдыцыны.
foto: pixabay.com

Калектыў дасьледчыкаў з польскага гораду Лодзь распрацоўвае кампутарную праграму для вымяраньня і мадыфікацыі ўзроўню глюкозы ў крыві ў рэальным часе. Аб гэтым паведаміў прафэсар Войцех Фэндлер, дырэктар Інстытуту біястатыстыкі й трансляцыйнай мэдыцыны Лодзінскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту-.

В.Фэндлер: Мы праводзім шэраг дасьледаваньняў статыстычных ды інфарматычных на рознага віду дадзеных, між іншым, па дыябэталёгіі. Дакладна кажучы, мы аналізуем дадзеныя, якім чынам мяняецца ўтрыманьне цукру, глюкозы ў крыві ў пацыентаў, хворых дыябэтам першага тыпу (інсуліназалежны тып). Узровень глюкозы можам замяраць цягам доўгага прамежку часу. Гэта тэхналягічная распрацоўка апошніх гадоў, якая дазваляе замяніць цяжкія й балючыя праверкі ўтрыманьня глюкозы ў крыві за дапамогай глюкомэтра. Пацыент замест таго, каб кожны раз калоць палец, можа мець прышчэплены датчык, які вымярае ўзровень глюкозы кожныя некалькі хвілін. У выніку пацыент кожны дзень атрымлівае не адзінкавы вынік узроўню крыві, а шэраг вынікаў, якія паказваюць, якім чынам на працягу цэлага дня мянялася глікемія.

Аналіз настолькі вялікай колькасьці дадзеных выканае адмысловая кампутарная праграма, якой будуць карыстацца лекары й пацыенты для вымярэньня й мадыфікацыі ўтрыманьня глюкозы ў крыві ў рэальным часе. Прафэсар Фэндлер мяркуе, што новая праграма будзе гатовая празь некалькі месяцаў.

Паводле Трэцяй праграмы Польскага радыё/яс

Эфірны выпуск перадачы "Навука й тэхніка" ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт