Logo Polskiego Radia
Print

Пашыраецца рынак чалавекападобных робатаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.09.2017 07:13
Неўзабаве робатаў мы будзем сустракаць пры рознай працы.
www.pryzmat.pwr.edu.pl

Да 2025 году трэць традыцыйнай рабочай сілы павінна быць замененая аўтаматызаванымі робатамі. Хутка расьце рынак чалавекападобных робатаў, якія рэагуюць на дотык і ўваходзяць ва ўзаемадзеяньні зь людзьмі, кажа Гжэгаж Кулісь, генэральны дырэктар фірмы WeeGree, якая, між іншым, займаецца вытворчасьцю праграм для чалавекападобных робатаў.

Г.Кулісь: Адно зь першых прызначэньняў такіх робатаў - гэта праца ў прыёмнай. Мы будзем будаваць першую прыёмную, якая поўнасьцю стане аўтаномнай і будзе абслугоўвацца нашымі робатамі. Чалавекападобныя робаты спраўджваюцца ў ролі дарадчыка, інфарматара кліента аб фірме, яны могуць накіроўваць кліента ў патрэбнае яму месца. У банку робат можа інфармаваць аб крэдытах, паслугах і таварах, якія прапаноўвае дадзеная арганізацыя. Мы бачым шматлікія магчымасьці выкарыстаньня чалавекападобных робатаў. У будучыні грамадзтва будзе вымушана сутыкнуцца з грамадзкімі наступствамі робатызацыі і аўтаматызацыі. Я думаю, што людзі павінны да гэта рыхтавацца, бо спачатку робаты будуць замяняць людзей у простых дзеяньнях, а пазьней, я мяркую, што ва ўсіх. Я думаю, што нас чакае файнае жыцьцё, калі чалавек ня будзе працаваць.

У дакладзе амэрыканскага Белага дому, апублікаваным у канцы мінулага года, гаворыцца, што найбольш хуткія зьмены адбудуцца ў транспартным сэктары й сельскай гаспадарцы. Нэгатыўныя эфэкты робататэхнікі адчуюць у асноўным работнікі, якія зарабляюць мала, і людзі зь нізкім узроўнем адукацыі.

Эканаміст Марыяна Мамэрціна (Mariano Mamertino), супрацоўнік агенцтва занятасьці Indeed, прааналізаваў рынак працы й выбраў 9 прафэсій, якія ў найменшай ступені паддадуцца «захопу» робатаў. Гэта кухар, спэцыяліст па маркэтынгу, камунікацыях і крэатыўнасьці, санітар, настаўнік, спэцыяліст па кібэрбясьпецы, супрацоўнік аддзела кадраў, кіраўнік аддзела лягістыкі або паставак, экспэрт па справах BigData (аналіз буйных лічбаў і дадзеных, які дае карысныя веды) і гэтак званыя “Gig Workers" - усебаковыя людзі, здольныя выконваць кароткатэрміновую працу на розных пасадах.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт