Logo Polskiego Radia
Print

Бяднейшыя палякі галасуюць за кансэрватараў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.10.2017 15:27
Сярод самых бедных палякаў на «Грамадзянскую плятформу» галасавала б толькі 6% рэспандэнтаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Бяднейшыя палякі галасуюць за кансэрватараў
Сярод самых бедных палякаў на «Грамадзянскую плятформу» галасавала б толькі 6% рэспандэнтаў.
Чым ніжэйшы даход у сям'і, тым большая сымпатыя для кансэрватыўнай кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”. Гэта вынікае з апытаньня, праведзенага кампаніяй TNS Kantar для газэты „Fakt”.
У групе рэспандэнтаў, у якой даход на аднаго члена сям’і не перавышае 1 тысячы злотых, кансэрватыўная кіроўная партыя „Права й справядлівасьць” атрымлівае падтрымку на ўзроўні 60%. Другое месца займае памяркоўна апазыцыйны рух Kukiz'15 з падтрымкай 16%, а трэцяе – апазыцыйная Польская сялянская партыя (10%).
Сярод самых бедных палякаў на апазыцыйную „Грамадзянскую плятформу” галасавала б толькі 6% удзельнікаў апытаньня.
„Права й справядлівасьць” перамагае таксама ў групе самых багатых выбаршчыкаў, дзе даход на аднаго члена сям'і складае больш за 3 тысячы злотых, але там кіроўная партыя карыстаецца амаль на палову меншай падтрымкай, чым у групе з самымі нізкімі даходамі. Сярод найбольш багатых палякаў кіруючую партыю падтрымлівае 31% рэспандэнтаў. Дарэчы, гэтая група падтрымлівае большую колькасьць партый.
На другім месцы багатыя палякі ставяць „Грамадзянскую плятформу” з падтрымкай 28%, а на трэцім - рух Kukiz'15 -12%.
Калі б парлямэнтароў выбіралі б выключна багатыя выбаршчыкі, то ў Сэйм увайшлі б яшчэ прадстаўнікі партыі „Свабода” Януша Корвін-Міккэ (8%), Nowoczesna (6 %), „Саюзу левых дэмакратычных сілаў”( 6%) і Партыі Разам (5%), паведамляе газэта „Fakt”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт