Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы - праблемы з маладымі лекарамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.10.2017 14:45
Яны патрабуюць, каб урад палепшыў умовы іх працы й павысіў заробкі.
PAP/Tomasz Gzell

Праблемы з маладымі лекарамі
Лекары-рэзыдэнты патрабуюць, каб урад палепшыў умовы іх працы й павысіў заработную плату.
Вялікія эмоцыі й адсутнасьць кампрамісу ў спрэчцы зь Міністэрствам аховы здароўя - так можна падсумаваць страйк маладых лекараў, якія ўжо больш за тыдзень трымаюць галадоўку, паведамляе „Rzeczpospolita”.
„Мы апынуліся ў такім моманце, у якім без умяшальніцтва прэм'ер-міністра Бэаты Шыдла канфлікт ня вырашыцца”, - пераконвалі лекары ў панядзелак падчас спэцыяльнага паседжаньня парлямэнцкай Камісіі па пытаньнях аховы здароўя. На жаль, на ўчарашняй сустрэчы не зьявіўся нават запрошаны прадстаўнік Канцылярыі прэм'ера.
Лекары-рэзыдэнты, якія цяпер робяць лекарскую спэцыялізацыю, з 2 кастрычніка праводзяць галадоўку ў дзіцячай бальніцы Варшаўскага мэдыцынскага ўнівэрсытэта.
Яны патрабуюць, каб цягам трох бліжэйшых гадоў урад павялічыў выдаткі на ахову здароўя ў Польшчы да 6,8% ВУП, а таксама палепшыў умовы іх працы й павысіў заработную плату.
„Мы ня ведаем, хто зьяўляецца дарадчыкам прэм'ер-міністра па пытаньнях аховы здароўя, але мы ўпэўненыя ў тым, што калі кіраўнічка польскага ўраду пачуе нашы аргумэнты, то прызнае нам рацыю. Здароўе - гэта не выдаткі, але інвэстыцыя”, - пераконваў старшыня Пагадненьня лекараў-рэзыдэнтаў агульнапольскага прафсаюзу лекараў Яраслаў Біліньскі (Jarosław Biliński).
Пасьля васьмі дзён галадоўкі лекар, які сочыць за здароўем пратэстоўцаў, дыскваліфікаваў 10 чалавек – яны былі дастаўленыя ў бальніцы. Аднак на месцы пратэсту іх замяняюць новыя лекары, якія прыехалі, напрыклад, з Кракава.
Цягам некалькіх апошніх дзён паміж страйкуючымі лекарамі й Міністэрствам аховы здароўя перамовы вядзе сэртыфікаваны пасярэднік. Аднак, паводле газэты „Rzeczpospolita”, шанцы на тое, што перамовы закончацца кампрамісам, мінімальныя.
„Мы змагаемся ня толькі за сябе й за тое, каб мець магчымасьць годна выконваць нашу прафэсію, але таксама за пацыентаў”, - падкрэсьліваюць маладыя лекары-рэзыдэнты.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт