Logo Polskiego Radia
Print

Паштовыя маркі - дарагі хадавы тавар

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.10.2017 14:47
  • маркі.mp3
Найцікавейшая польская марка, гэтак званыя «перавернутыя баксёры», сёньня каштуе 11 тысяч эўра.

9 кастрычніка адзначаўся Сусьветны дзень пошты і паштовай маркі. За апошнія гады колькасьць аб’яднаных філятэлістаў у Польшчы скарацілася да 7,5 тысяч чалавек, аднак мяркуецца, што аматараў паштовых марак каля аднаго мільёна.

Яшчэ ў 60 -70-х гадах мінулага стагодзьдзя паштовыя маркі зьбіраў амаль кожны вучань пачатковай школы, а на філятэлістычныя выставы прыходзілі вялікія натоўпы.

Як гэта адбываецца, што канкрэтная паштовая марка становіцца дарагой філятэлістычнай здабычай. Тым больш, што калі яна трапляе на рынак, то ніхто яшчэ аб гэтым ня ведае, тлумачыць Генрык Монкас (Henryk Mąkos), старшыня Польскага саюзу філятэлістаў у Варшаве.

Г.Монкас: Аб гэтым вырашаюць такія фактары, як тыраж. Калі, напрыклад, марка выходзіць тыражом 15 штук. У нас ёсьць такія маркі – гэта польская марка, надрукаваная на аўстрыйскіх марках у тагачаснай аўстрыйскай Польшчы, кошт якой адэкватны да вартасьці. У нас гэтыя маркі прадаюцца па 700 тысяч злотых (па сёньняшнім курсе 163 тысяч эўра) за адну марку. Ёсьць таксама больш сучасныя польскія маркі, напр., гэтак званы «Траўгут» з падвойным адбіткам, які каштуе 75 тысяч злотых (16 тысяч эўра). Найцікавейшая польская марка, гэтак званыя «перавернутыя баксёры» (выява баксёраў раздрукаваная «да гары нагамі»), выпушчаная ў 1956 годзе, сёньня каштуе 50 тысяч злотых (11,5 тысячы эўра). Аднак, каб яе купіць, патрэба мець як мінімум 100 тысяч злотых (23 тысячы эўра). У сьвеце ёсьць яшчэ больш сучасныя – марка з акторкай Одры Гэпбэрн, якая трымае цыгарату. Яе сын заявіў, што ён не жадае, каб яго маці паказвалі такім чынам - як папулярызатарку курэньня. Нямецкая пошта была вымушана скасаваць цэлы тыраж надрукаваных марак. Аднак нейкім чынам тры аркушы гэтай маркі зьберагліся і цяпер на аўкцыёнах прадеюцца па 135 тысяч эўра.

Філятэлістка, Яанна Банісьняк: Я зьбіраю маркі з выявай мастоў з цэлага сьвету: Амэрыка, Афрыка, Францыя, Нямеччына, Бэльгія, Аўстрыя, Швэцыя, усе магчымыя, таксама і польскія, якія даступныя на рынку.

Колькасьць аматараў паштовых марак у Польшчы паменшала, тым ня менш, ёсьць ня мала калекцыянэраў. Польская пошта штогод выпускае нават 80 новых паштовых марак - кажа Эва Анна Зых, дырэктар Бюро філятэліі Польскай пошты.

Э.А.Зых: Плян выпуску новых марак пашыраецца. Выпускаюцца адмыслова калекцыянэрскія маркі. Іх таксама можна наклеіць на канвэрт і адправіць з адной мясцовасьці ў іншую. Марка вартая столькі, колькі за яе даюць. Кошт ніколі не вядомы, пакуль не пастараемся здабыць дадзеную марку, або яе прадаць.

Праз 20-30 гадоў сучасная марка можа набраць вартасьці і стаць бясцэннай. Цяжка назваць адназначна найдаражэйшую марку ў гісторыі філятэліі - кажа Генрык Монкас.

Г.Монкас: Можна казаць пра Брытанскую Гвіяну, якая коштам набліжаецца да 9 мільёнаў даляраў, швэдзкая марка, адзінкавыя маркі з розных выспаў. Але верагодна мы яшчэ ня ведаем тае ўнікальнай, найдаражэйшай маркі, якая дзесьці чакае, каб яе знайсьці.

Найдаражэйшая марка, пра якую згадаў старшыня Польскага саюзу філятэлістаў у Варшаве Генрык Манкас, «Брытанская Гвіяна 1ц малінавая», выпушчаная ў 1856 годзе ў брытанскай Гвіяне, была прададзеная ў 2017 годзе на аўкцыёне ў Нью-Ёрку за 9,5 мільёнаў даляраў.

Кавалак ружовай паперы памерамі ў 2,5 см на 3,2 см, на якой надрукаваныя чорным чарнілам дэвіз былой брытанскай калёніі і выява карабля, гэта, пакуль, самая дарагая марка ў гісторыі філятэліі. Аўкцыённы дом Сотбіс заявіў, што, улічваючы памер і вагу, гэта найбольш каштоўны аб'ект у сьвеце.

Марку «Брытанская Гвіяна 1ц малінавая» знайшоў у 1873 годзе ў сямейных дакумэнтах 12-гадовы жыхар калёніі. Марку ён прадаў калекцыянэру за некалькі шылінгаў. Цяпер яна каштуе 9,5 мільёнаў даляраў.

Папярэдні рэкорд належаў швэдзкай марцы 1855 году «Tre Skilling», прададзенай у 1996 годзе за 2,2 мільёна даляраў.

Паводле 3 Праграмы ПР/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт