Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы стварылі касьмічную базу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.10.2017 15:32
У ёй астранаўты правераць, як жывецца на Марсе й Месяцы.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

У адзінай у Эўропе месячна-марсіянскай базе Люнарэс каля гораду Піла ў Польшчы пачалася польская аналягавая місія на Марс. Што гэта азначае? Астранаўты правядуць там два тыдні бяз сувязі зь зямным жыцьцём. Праект дапамагае дасьледаваць паводзіны людзей ва ўмовах ізаляванасьці, там таксама будуць праходзіць тэставаньні розных прылад, якія вынайшлі польскія дасьледчыкі.

Габітат Люнарэс - гэта сымуляцыя касьмічнай базы й лябараторыя, у якой утрымліваюцца аналягічныя ўмовы, як былі б у сапраўднай базе на Месяцы або на Марсе.

База ў Піле - адзінае такое месца ў Эўропе, распачала дзейнасьць напрыканцы ліпеня. Астранаўты ня будуць ведаць, якая гадзіна, дзень ці ноч, а камунікацыя зь імі будзе спозьненая на 20 хвілін - як падчас знаходжаньня на Марсе. Электрычнасьць у базе Люнарэс будзе кантралявацца звонку са штаб-кватэры Эўрапейскага касьмічнага агенцтва ў Галяндыі, дзе працуе Агата Каладзейчык, якая прычынілася да стварэньня касьмічнай базы ў Польшчы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт