Logo Polskiego Radia
Print

Валасы могуць многае расказаць пра памерлага

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.10.2017 12:40
У выніку дасьледаваньня валасоў памерлай асобы можна даведацца, кім быў памерлы і чаму ён памёр

Polityka
У выніку дасьледаваньня валасоў памерлай асобы можна даведацца, кім быў памерлы і чаму ён памёр. Зазвычай навукоўцы, якія знаходзяць даўнія месцы пахаваньняў, дасьледаваньні пачынаюць з ацэнкі формы прычоскі і дасьледаваньня валасоў на прысутнасьць паразытаў. Потым валасы трапляюць пад мікраскоп. Аналіз хімічных элемэнтаў і мэталяў паказвае, як дадзеная асоба харчавалася, а таксама чым займалася. Дасьледуючы чарговыя адрэзкі валасоў можна сказаць, за які час да сьмерці памерлы піў алькаголь ці прымаў ртуць ці мыш’як, якімі ў свой час лячылі ад сыфілісу і глістоў.
Пасьля сьмерці раптоўна памерлай у 1450 годзе Агнесы Сарэль (каханкі францускага караля) кружыла плётка, што яе атруцілі. Навукоўцы праверылі гэтую тэорыю, дасьледуючы яе валасы. Аказалася, што ў цэнтральным адрэзку ёсьць шмат ртуці, якой жанчыну, хутчэй за ўсё, лячылі ад глістоў. Колькасьць мэталю ў каранях аднак была на столькі вялікай, што яе цяжка было назваць лячэбнай дозай. Гэта азначае, што каханка караля памерла ў выніку атручваньня ртуцьцю. Ці Агнеса сама прыняла такую колькасьць ртуці, ці нехта яе атруціў – застанецца таямніцай.

Polityka: Зазвычай навукоўцы, якія знаходзяць даўнія месцы пахаваньняў, дасьледаваньні пачынаюць з ацэнкі формы прычоскі і дасьледаваньня валасоў на прысутнасьць паразытаў. Потым валасы трапляюць пад мікраскоп. Аналіз хімічных элемэнтаў і мэталяў паказвае, як дадзеная асоба харчавалася, а таксама чым займалася. Дасьледуючы чарговыя адрэзкі валасоў можна сказаць, за які час да сьмерці памерлы піў алькаголь ці прымаў ртуць ці мыш’як, якімі ў свой час лячылі ад сыфілісу і глістоў.

Пасьля сьмерці раптоўна памерлай у 1450 годзе Агнесы Сарэль (каханкі францускага караля) кружыла плётка, што яе атруцілі. Навукоўцы праверылі гэтую тэорыю, дасьледуючы яе валасы. Аказалася, што ў цэнтральным адрэзку ёсьць шмат ртуці, якой жанчыну, хутчэй за ўсё, лячылі ад глістоў. Колькасьць мэталю ў каранях аднак была на столькі вялікай, што яе цяжка было назваць лячэбнай дозай. Гэта азначае, што каханка караля памерла ў выніку атручваньня ртуцьцю. Ці Агнеса сама прыняла такую колькасьць ртуці, ці нехта яе атруціў – застанецца таямніцай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт