Logo Polskiego Radia
Print

Біёлягі дапамагаюць абараняць бясьпеку ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.10.2017 17:32
  • 26.10_навука.mp3
Дасьледчыкі дапамагаюць выявіць небясьпечныя бялкі ў падазроных пасылках.
foto:pixabay.com/public domain

Супрацоўнікі факультэта біялягічных навук і аховы навакольнага асяродзьдзя Ўнівэрсытэта ў Лодзі дапамагаюць службам, адказным за ўнутраную бясьпеку ў краіне праз распрацоўку новых мэтадаў выяўленьня біялягічных чыньнікаў, – расказвае кандыдат навук Міхал Біяк.

М.Біяк: Прыкладам можа быць выкарыстаньне праточнай цытамэтрыі у якасьці мабільных дэтэктараў, якія будуць выяўляць наяўнасьць бактэрыяў у дасьледаваным матэрыяле. Прыкладам можа быць таксама падрыхтоўка простых набораў для выяўленьня небясьпечных бялкоў у падазроных пасылках. Бялок зьяўляецца асноўным будаўнічым складнікам кожнай жывой клеткі, і гэтым самым бактэрыі. Таму пацьверджаньне альбо выключэньне наяўнасьці бялка ў пробе, напрыклад, пасылкі з белым парашком, зьяўляецца важным момантам у дзейнасьці службаў. Адсутнасьць бялка ў пробе азначае, што ў пасылцы знаходзіцца тальк. Іншы прыклад – прымяненьне малекулярных мэтадаў для выкрываньня патагенаў, якія ў сваім генэтычным матэрыяле зьмяшчаюць гены, адказныя за ўстойлівасьць да лекавага сродку. Яны зьяўляюцца вялікай пагрозай, таму што ў выніку заражэньня ніякія антыбіётыкі ня змогуць дапамагчы заражаным.

Аб тым, як біёлягі дапамагаюць службам адказным за ўнутраную бясьпеку ў Польшчы расказаў кандыдат навук Міхал Біяк, супрацоўнік Ўнівэрсытэта ў Лодзі.

Эфірны выпуск перадачы "Навука і тэхніка" ў далучаным файле.

ПР3/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт