Logo Polskiego Radia
Print

Галаграфія дапамагае ў мэдыцыне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.10.2017 22:30
Трохвымерная візуалізацыя дазваляе увайсьці ўнутр органу.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Ужо празь некалькі гадоў мэдыкі, замест глядзець у двухмерныя маніторы, будуць глядзець на трохмерныя галаграфічныя выявы. Яны дапамогуць візуалізаваць абсьледаваньне. Дзякуючы гэткай карцінцы, перад апэрацыяй лекар можа агледзець сасканаваны орган з розных бакоў, або зазірнуць унутр яго. Гэта дазволіць лепш падрыхтавацца да апэрацыі і скараціць яе працягласьць.

У будучыні трохвымерная візуалізацыя ўзбагаціць тэлемэдыцыну і дыягназаваньне пацыентаў, кажа Матэвуш Керэпка, старшыня ўправы фірмы MedApp.

Н.Керэпка: Мэдыцынскую візуалізацыю мы атрымліваем з кампутарнай тамаграфіі – гэта першы этап. Затым нашая сыстэма аўтаматычна робіць галаграфічныя выяўленьні. Далей – галаграфічныя карцінкі могуць быць перанесеныя ў адмысловую трохвымерную праекцыю. Трохвымерныя карцінкі даюць магчымасьць больш дакладна ўбачыць аб’ект – орган, і можна іх надрукаваць. Друк вельмі складаны – можна надрукаваць лёгкія, вены, сэрца і г.д., але працэс працягваецца нават некалькі дзясяткаў гадзін. З кампутэрнай тамаграфіі галаграма паўстае ў рэальным часе, неадкладна. І гэта яе асноўная перавага. Да гэтага аб’екта можна віртуальна дакрануцца, увайсьці ўнутр органу. А выдрукаваную карціну немагчыма перарэзаць і ўвайсьці ў сярэдзіну, каб паглядзець, як выглядае сэрца дадзенага пацыента ў сярэдзіне.

Рынак трохвымернай тэхнікі для выкарыстаньня ў мэдыцыне, у 2024 годзе будзе каштаваць амаль 3,5 млрд даляраў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт