Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.11.2017 15:13
  • Ile mogę dać Tul.mp3
М. Туль задае сабе пытаньне, колькі яна можа даць, не атрымліваючы нічога ўзамен.
www.pixabay.com

Магдалена Туль (Magdalena Tul) заваявала ўжо моцную пазыцыю на польскай музычнай сцэне, хаця нельга яе назваць вялікай зоркай. Нарадзілася музыкантка ў Гданьску ў красавіку 1980 году, зь дзяцінства вучылася вакальнаму майстэрству, закончыла музычную школу, а пазьней атрымала вышэйшую адукацыю на напрамку «Мастацкая адукацыя ў музычнай школе».

Ва ўзросьце 12-ці гадоў стала вакалісткай музычнага калектыву, будучы падлеткам, яна супрацоўнічала з многімі гуртамі, заснавала таксама свой першы ўласны музычны калектыў. Выступала таксама ў тэатры. Пачынала музычную кар’еру, як, дарэчы, многія польскія эстрадныя або тэатральныя зоркі, у Студыі Буффа Януша Юзэфовіча, дзе сьпявала ў музычных спэктаклях, але адмовілася ад гэтай працы, паколькі вырашыла, што яна не дае ёй магчымасьці разьвівацца. Пачала выступаць па тэлебачаньні, сьпяваючы ў папулярнай перадачы «Якая гэта мэлёдыя?».

Магда Туль удзельнічала ў 50-ым Конкурсе песьні Эўрабачаньне (2005), на якім заняла 9-ае месца. Песьня, якую Туль сьпявала на конкурсе, перамагла на іншым фэстывалі – Universtalent у Празе, дзе заваявала ўзнагароды па катэгорыі «Найлепшы твор» і «Найлепшы выканаўца». Цяпер музыкантка працуе над сваім новым альбомам, які прадставіць падчас канцэртнай трасы. Першы канцэрт – 7 лістапада.

Туль пераважна сьпявае на ангельскай мове, але я выбрала кампазыцыю па-польску. Называецца песьня «Колькі я магу даць?» (Ile mogę dać?).

Opowiem dziś historię, która finał dobry ma,
Choć w labiryncie uczuć tkwiłam czasu szmat.
Nie raz wypiłam to co nawarzyłeś nam.
W mych kalkulacjach miejsca nie miał taki plan.

Opowiem dziś historię, której finał dobrze znasz,
Choć z dwóch perspektyw widzieliśmy ją od lat.
Dłużej nie mogłam nie być sobą, słuchać twoich rad,
Na życie przepis twój miał zwykle miałki smak.

Serce nie zawsze chce iść razem w parze
Z rozumem co karze mu trwać.
W szarej nicości, bez ognia, miłości
W głaz zmienił się każdy z nas.

Wiem, ile mogę dać.
Brać nie chcę nic od ciebie.
Już wiem, na co mnie stać dziś,
Wartość swoją dobrze znam.

Myślałаm, że dotrzemy się,
Walczyłam niczym lew.
O twoją bliskość, zaufanie, czuły gest,
Lecz dnia pewnego zrozumiałam: nie chce dłużej biec.
W drodze donikąd
Jak w zaułku ślepym tkwię.

Serce nie zawsze chce iść razem w parze
Z rozumem co karze mu trwać.
W szarej nicości, bez kropli miłości
usycha każdy z nas.

Я раскажу сёньня гісторыю, у якой добры фінал, хаця ў лябірынце пачуцьця я тарчала шмат часу. Ня раз выпіла тое, што ты наварыў нам. У маіх разьліках не было месца на такі плян.

Я раскажу сёньня гісторыю, якой фінал ты добра ведаеш. Хаця з дзьвюх пэрспэктыў мы бачылі яе здаўна. Даўжэй я не магла ня быць сабой, слухаць твае парады. На жыцьцё твой рэцэпт звычайна меў абмежаваны смак.

Сэрца не заўсёды хоча ісьці ў пары з розумам, які загадвае яму трываць у шэрым небыцьці. Без агню, каханьня зьмяніўся ў камень кожны з нас.

Я ведаю, колькі магу даць, браць нічога не хачу ад цябе. Я ўжо ведаю, што магу, сваю каштоўнасьць добра ведаю.

Я думала, мы прытромся, я змагалася як леў. За тваю блізкасьць, давер, пяшчотны жэст. Але ў пэўны дзень зразумела: не хачу даўжэй бегчы па шляху ў нікуды. Я быццам бы ў тупіку.

Сэрца не заўсёды хоча ісьці ў пары з розумам, які загадвае яму чакаць. У шэрым небыцьці, бяз кроплі каханьня ўсыхае кожны з нас.

Tkwiłam czasu szmat – я знаходзілася, тарчала шмат часу. Польскае слова szmat – гэта не зусім тое ж самае, што беларускае «шмат». У беларускай мове гэты выраз унівэрсальны, ён азначае проста «многа», «нямала». У польскай жа мове адпаведнікам зьяўляецца слова dużo, wiele. А выраз szmat ужываецца толькі ў пары са словам «час». Ён таксама азначае многа часу, але гэтым словам падкрэсьліваецца, што гэта быў сапраўды доўгі адрэзак часу, якога, магчыма, чалавек не спадзяваўся.

Od tamtych wydarzeń minął szmat czasu, niewiele pamiętam – З тых падзей прайшло шмат часу, я нямнога памятаю.

To co nawarzyłeś – тое, што ты наварыў. Як правіла беларус карыстаецца фразэалягізмам «наварыць кашы» у значэньні «нарабіць праблем», пераважна самому сабе. Калісьці і ў польскай мове было падобным чынам – nawarzyć kaszy, але ў сучаснай мове часьцей гаворыцца «nawarzyć piwa». Значэньне – аднолькавае. А першапачатковае значэньне слова nawarzyć – канешне ж, наварыць, прыгатаваць.

Miałki smak – гэта зусім не дробны (расейскае мелкий) смак. Гучаньне падобнае да расейскага слова, але ў Польшчы гэты выраз азначае нешта іншае – слабае, абмежаванае, нецікавае.

To jest miałki człowiek, nie warto z nim się zadawać – Гэта абмежаваны чалавек, ня варта з ім задавацца.

Walczyłam niczym lew – Я змагалася як леў. Тут мяне цікавіць слова «niczym». Гэта прыклад выразу, якое мае некалькі значэньняў. Першае – такое ж, як і беларускае нічым (творны склон ад «нішто» – nic), а другое – часьцінка «як».

Oglądaliśmy film dla dzieci, ale były w nim sceny niczym z horroru – Мы глядзелі фільм для дзяцей, але былі ў ім сцэны як з фільму жахаў.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт