Logo Polskiego Radia
Print

«Я за тую зупку пацалую цёцю ў пупку!»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.11.2017 19:02
  • kuchnia.mp3
Кулінарная гісторыя з супам, палацам і маладым князем Коцяй у галоўнай ролі.
Дэсэртны крэм-суп «Нічога»Дэсэртны крэм-суп «Нічога»commons.wikimedia.org/Juhan Harm/CC BY 2.0

Сёньня ў кулінарнай рубрыцы «Лыжка й відэлец» пра суп, які ўвайшоў у гісторыю.
Суп «Нічога» - гэта дэсэрт.

Дык вось, аднойчы гэты суп падалі ў палацы магнатаў Патоцкіх. На прыёме была княгіня Аляксандра Патоцкая й яе пляменьнік Коця, якому яна завяшчала палац. Падалі дэсэртны суп «Нічога», які ўсім вельмі спадабаўся, асабліва Коцю.

На пытаньне старой княгіні, як яму суп, Коця адказаў: «Я за тую зупку пацалую цёцю ў пупку!». Княгіня, якая была выхаваная паводле старых правіл, ледзь ня страціла прытомнасьць такімі лібэральнымі паводзінамі й свавольствам пляменьніка! Яна нічога не сказала, але неўзабаве зьмяніла завяшчаньне й з-за сваіх слоў Коця страціў палац.

А працяг гісторыі, а таксама расповед пра тое, як прыгатаваць дэсэртны суп «Нічога» - у кулінарнай рубрыцы «Лыжка й відэлец». Пра гэта распавядуць пастаянны госьць студыі Тацьцяна Царук і Валеры Саўко.

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт