Logo Polskiego Radia
Print

Больш за мільярд эўра пакінулі летась у Кракаве турысты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.11.2017 12:11
Турысты выдаткоўвалі грошы на розныя мэты, аднак найбольш - на харчаваньне.
Панарама Кракава.Панарама Кракава.Photo: DzidekLasek/pixabay.com/CC0 Public Domain

Больш за мільярд эўра пакінулі летась у Кракаве турысты
Турысты выдаткоўвалі грошы на розныя мэты, аднак найбольш - на харчаваньне.
У мінулым годзе турысты выдаткавалі ў Кракаве каля 5,5 мільярда злотых (больш за 1 мільярд 300 мільёнаў эўра). Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, праведзенага гарадзкімі ўладамі й Эканамічным унівэрсытэтам у Кракаве.
Сума сярэдніх выдаткаў айчынных турыстаў склала 306 злотых (больш за 72 эўра), а замежных - 914 злотыя (больш за 216 эўра) на чалавека, - кажа Кшыштаф Бародка з Эканамічнага ўнівэрсытэта ў Кракаве.
Кшыштаф Бародка: Турысты выдаткоўвалі грошы на розныя мэты, аднак найбольш на харчаваньне. Чарговае месца занялі выдаткі на турызм, а таскама праезд гарадзкім транспартам і на таксі. 58% апытаных турыстаў заявілі, што выдаткоўвалі грошы на сувэніры, вопратку, абутак й электроніку.
У агульным аб'ёме на выдаткі турыстаў паўплывалі таксама Сусьветныя дні моладзі, якія адбыліся ў гэтым горадзе ў мінулым годзе. Паводле падлікаў, паломнікі выдаткавалі ў Кракаве каля 500 мільёнаў злотых (больш за 118 мільёнаў 203 тысячы эўра).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт