Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.11.2017 14:58
  • Nawet jeśli Kalina.mp3
Песьня выканаўцы, якая выдала свой першы, вельмі цікавы кампакт.
www.pixabay.com

На гэты раз я хачу вам прадставіць музыкантку, для якой галоўным месцам працы зьяўляецца тэатральная сцэна, а не музычная эстрада. Тым ня менш, таленавіты чалавек як правіла мае шмат талентаў, і Каліна – прыклад такога чалавека.

Мала хто ў Польшчы чуў прозьвішча Глімі-Паўлюкевіч (Hlimi-Pawlukiewicz), больш вядомае прыгожае імя пясьняркі – Каліна.

Нарадзілася Каліна ў 1982 годзе, закончыла музычную школу ў Кракаве, вучылася таксама акторскаму майстэрству ў Лодзі ды Варшаве. Пачынала граць у тэатры, цяпер выступае таксама ў кінафільмах. Яна заснавала тэатральную групу імправізацыі, грае таксама на арфе і фартэпіяна.

У мінулым годзе выдала свой дэбютны сінгл пад назваю «Нават калі», да якога сама напісала музыку. Песьня заняла першае месца ў парадзе хітоў Радыё для цябе. Нядаўна выйшаў яе першы кампакт-дыск пад назваю «Чыстае сумленьне». Патранаж над кружэлкай узяла на сябе, між іншым, Трэцяя праграма Польскага радыё.

Каліна – вэгетарыянка, яна рэклямуе здаровы лад жыцьця. Прымае ўдзел у грамадзкіх кампаніях у абарону жывёл і старэйшых людзей. Выступіла ў кампаніі «Зьвер – гэта не падарунак».

А я прапаную вам песьню, якая называецца «Нават калі» (Nawet jeśli).

Nawet jeśli, twoja mama nie kąpała cię w mleku,
Nawet jeśli, twój ojciec był tylko człowiekiem.
Nawet jeśli, pogubiłeś wszystkie klocki lego,
Nawet jeśli, chcesz być tylko moim kolegą.

Wolno płynie czas,
A wokół same złudzenia.
Nie przytulę cię,

Ja w nocy cię trzymam za rękę.

Nawet jeśli, twój ojciec nie był myśliwym,
Nawet jeśli, mówił zawsze "może", albo "gdybym".
Nawet jeśli, chciał polecieć dookoła świata,
Nawet jeśli, został w domu i nawet nie płakał.

Nawet jeśli, twoja mama trzyma klucze do pokoi,
Nawet jeśli, jej uśmiech zawsze tylko boli.
Nawet jeśli, kupiła ci buty za małe,
Nawet jeśli, ty biegasz w nich doskonale.

Poza nami czas.
Nad nami jest niebo piękne i wielkie.

Нават калі твая мама не купала цябе ў малацэ, нават калі твой бацька быў толькі чалавекам, нават калі ты згубіў увесь канструктар лега, нават калі хочаш быць толькі маім калегам.

Павольна праходзіць час, а навокал адны ілюзіі, я цябе не абдыму, я цябе ноччу трымаю за руку.

Нават калі твой бацька ня быў паляўнічым, нават калі казаў заўсёды «Можа» або «Калі б я»... Нават калі хацеў паляцець вакол сьвету, нават калі застаўся дома і нават не плакаў.

Нават калі твая мама трымае ключы да пакояў, нават калі яе ўсьмешка заўсёды толькі прычыняе боль. Нават калі купіла табе за малыя чаравікі, нават калі ты бегаеш у іх дасканала.

Паза намі час, над намі неба прыгожае і вялікае...

Klocki lego – так у Польшчы называецца плястмасавы канструктар, кубікі фірмы Лега. Вельмі папулярныя сярод дзяцей, як вельмі маленькіх, так і старэйшых, таму на рынку ёсьць даволі шмат падробленых канструктараў. Дарэчы, некаторыя ні ў чым не саступаюць арыгінальным кубікам, з якіх сапраўды можна рабіць бясконца шмат розных новых канструкцый.

Wolno płynie czas – паволі плыве час. Час у Польшчы плыве, таксама, як вада або рака. Час таксама можа прамінаць – czas mija.

Szybko mija czas, włosy siwieją, oczy gorzej widzą, pamięć zawodzi – Хутка бяжыць час, валасы сівеюць, вочы горш бачаць, памяць падводзіць.

Same złudzenia – адны ілюзіі. Ёсьць таксама ў польскай мове слова iluzja, якое азначае дакладна тое ж самае, што і złudzenie. Палякі любяць ствараць уласныя, польскія словы, якія адпавядаюць замежным выразам, і тут прыклад такога менавіта слова. Але, у адрозьненьні ад замежнага слова ілюзія, у польскага адпаведніка ёсьць таксама іншая форма – дзеяслоў łudzić się (ашуквацца, мець ілюзіі).

W nocy – ноччу. Ёсьць таксама форма nocą, якая азначае тое ж самае – «ноччу», але вось цікава, што не ўжываецца форма dniem, гаворыцца толькі «w dzień» (днём).

Jej uśmiech zawsze boli – яе ўсьмешка заўсёды прычыняе боль, прыносіць боль (іншым людзям).

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт