Logo Polskiego Radia
Print

Палякі працуюць над новымі фотарадарамі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.11.2017 18:39
Цяпер кіроўцу будзе цяжка выкруціцца ад адказнасьці за перавышэньне хуткасьці.
http://autoblog24.pl/

Гэтая навіна павінна зацікавіць вадзіцеляў-ліхачоў. Дасьледчыкі з Варшаўскай вайсковай тэхнічнай акадэміі (WAT) распрацоўваюць сучасную прыладу для вымярэньня хуткасьці. Вынікі замеру цяжка будзе аспрэчыць, кажа Марэк Зыгмунт з акадэміі.

М.Зыгмунт: Фотарадары, якія прысутныя на рынку, дазваляюць вымяраць хуткасьць і рэгіструюць відэазапіс, а ў працэсе «прыцэльваньня» выкарыстоўваецца не камэра, а асобны аптычны відашукальнік. Наш наручны фотарадар у працэсе прыцэльваньня выкарыстоўвае адзін напрамак, у якім «глядзіць» відэакамэра, і таму няма магчымасьці замерваць хуткасьць іншага аўтамабіля, бо ёсьць доказ - відэазапіс і здымак высокай якасьці.

Праз 3 гады паліцыя атрымае 400 адзінак новых фотарадараў.

Яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт