Logo Polskiego Radia
Print

Як на тонкім тросе трымаць вялікі спадарожнік

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.11.2017 18:43
Палякі распрацоўваюць 3-мілімэтровы трос, які зможа вытрымаць сападрожнік вагой у 10 тон.
здымак мае ілюстрацыйны характарздымак мае ілюстрацыйны характарPhoto: pixabay.com

Польскія інжынэры распрацоўваюць Clamp band – рэч, якая дазволіць спалучаць спадарожнікі, напрыклад, з ракетай-носьбітам. Clamp band – гэта стужка са спэцыяльнага матэрыялу таўшчынёй усяго ў 3 мілімэтры. Яна зможа вытрымаць вагу нават 10-тоннага спадарожніка й не пашкодзіцца ў экстранных умовах вакуума (мінус 40 – плюс 70 градусаў Цэльсія).

Кампанія SENER распрацоўвае Clamp band па заказу Эўрапейскага касьмічнага агенцтва.

У 2018 годзе, пасьля пасьпяховых выпрабаваньняў, польская фірма стане чальцом вузкай групы вытворцаў такога тыпу элемэнтаў у Эўропе.

Галоўным інжынэрам праекту Clamp band зьяўляецца Павал Казлоўскі. Стажыроўку ў кампаніі SENER ён пачаў год таму.

Яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт