Logo Polskiego Radia
Print

Што трэба, каб стартап прынёс мільярдныя прыбыткі?

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 22.11.2017 19:40
Маладыя тэхналягічныя фірмы павінныя не баяцца выходзіць на глябальныя рынкі.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Ва ўсім сьвеце налічваецца ня больш за некалькі дзесяткаў «адзінарогаў» – тэхналягічных стртапаў, цана якіх у хуткім часе вырасла да мільярда даляраў. У Эўропе іх адзінкі. Яскравымі прыкладамі з’яўляецца эстонскі камунікатар Skype ці швэдзкая плятформа інтэрнэт-гандлю Klarna. Як зрабіць так, каб у «адзінарогаў» ператварыліся польскія й ня толькі польскія маладыя фірмы? Парады дае газэта Puls Biznesu.

Па-першае, трэба мець глябальныя амбіцыі. Ня варта засяроджвацца на рынку сваёй краіны, нават калі ён дастатковы, каб пражыць. У Эўропе выключным дынамізмам адрозьніваюцца ІТ-фірмы з Эстоніі й Чэхіі. Малы памер хатняга рынку змушае іх думаць глябальна.

Па-другое, трэба ўмець прабіцца на рынак вялікіх эўрапейскіх суседзяў. Рынак Нямеччыны ці Швэйцарыі нашмат больш кансэрватыўны і ізаляваны, чым прыняць думаць. Не варта спадзявацца на пасярэднікаў, трэба ствараць прадстаўніцтвы сваёй фірмы прама ў краінах «старой» Эўропы.

Па-трэцяе, ІТ-шнікам трэба навучыцца супрацоўнічаць – хаця б на замежных рынках. Тут прыкладам могуць паслужыць ізраільскія кампаніі, якія дапамагаюць адна адной.

Puls Biznesu/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт