Logo Polskiego Radia
Print

У Кракаве хворым раздаюць антысмогавыя маскі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.11.2017 15:49
  • Антысмогавыя маскі.mp3
Прапанаваныя кракаўскімі ўладамі маскі маюць шматразовыя фільтры PM 2,5.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Рэгіёнам, дзе паветра забруджана найбольш, зьяўляецца Малапольшча, сталіцай якой зьяўляецца Кракаў. Гарадзкія ўлады гораду пачалі рэалізоўваць пілётную праграму па раздачы бясплатных антысмогавых масак – расказвае дырэктар прэс-бюро гарадзкога ўпраўленьня Кракава Мацей Гжыб.

М. Гжыб: Кракаў ужо доўгія гады змагаецца з прычынамі ўзьнікненьня смогу. Між іншым, мы мяняем старыя, неэкалягічныя катлы. Інвэстуем мільёны злотых у сучасны гарадзкі транспарт, мяняючы старыя аўтобусы на новыя. Адначасова мы стараемся змагацца з наступствамі, са смогам, які знаходзіцца ў паветры. Дапамагаем жыхарам забясьпечыць сябе ад смогу, прапануючы ім бясплатныя маскі. Цяпер у нас ёсьць пяць тысяч масак, які будуць раздавацца ў клініках па захворваньні лёгкіх.

Прапанаваныя кракаўскімі ўладамі маскі маюць шматразовыя фільтры PM 2,5. Гэта вугальныя фільтры, якія затрымліваюць найменшыя малекулы, якія знаходзяцца ў паветры, і якія зьяўляюцца небясьпечнымі для арганізма чалавека.
Маскі падрыхтаваныя ў двух памерах – для дарослых і для дзяцей. Маскі будуць раздаваць лекары – працягвае Мацей Гжыб.

М. Гжыб: Мы хочам, каб гэта лекар вырашыў, ці дадзеная асоба можа карыстацца такой маскай. Могуць здарыцца сытуацыі, што асоба, якая і так мае праблемы з дыхальнай сыстэмай, ня можа карыстацца такой маскай. У сувязі з гэтым было прынятае рашэньне, што гэта лекар будзе вырашаць, хто атрымае такую маску. Маскі будуць знаходзіцца ў лекараў-пульманолягаў. Калі асоба прыйдзе на візыт, пройдзе адпаведныя абсьледаваньні, то лекар вырашыць, ці пацыенту акрамя прапісаных лекаў патрэбная маска. Пацыент за такую маску нічога не заплаціць, паколькі яны бясплатныя. Ёсьць таксама рашэньне аб пакупцы чарговай тысячы масак для старэйшых асоб, якім іх будуць раздаваць у цэнтрах сацыяльнага абслугоўваньня.

Гэта пілётная акцыя. Гарадзкія ўлады Кракава хочуць паглядзець, якім чынам маскі будуць успрынятыя жыхарамі. Ці гэта будзе пазытыўна ўспрынятае, ці могуць паявяцца нейкія праблемы. Пасьля будуць зробленыя высновы. Калі зьявіцца неабходнасьць, то будзе купленая чарговая партыя антысмогавых масак.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт