Logo Polskiego Radia
Print

Як робаты аблягчаюць працу на заводзе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.11.2017 17:03
Робат заварвае каву, робіць масаж галавы, дапамагае падымаць цяжкія рэчы...
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjneFoto: flickr/MikeD

Аўтаматызацыя прамысловай вытворчасьці мае столькі ж праціўнікаў, колькі й прыхільнікаў. Адныя бачаць у гэтым шанц на разьвіцьцё прадпрыемстваў, іншыя баяцца аўтаматызацыі й звальненьня людзей, якіх заменяць робаты. Аднак аўтаматызацыя можа быць выкарыстаная як дапамога працаўнікам.

Напрыклад, аўтамабільная кампанія Ford на адным з заводаў выпрабоўвае экзашкілет для работнікаў, якія працуюць з паднятымі рукамі. Шкілет здымае напругу мышцаў і суставаў у чалавека, які падымае рукі ажно 4600 разоў за дзень.

Гэта не адзінае падобнае вырашэньне на заводах аўтамабільнага гіганта. Нейкі час таму Ford стаў выпрабоўваць робат-плячо, які стаў неад'емным спадарожнікам працаўніка.

Робат заварвае каву, робіць масаж галавы, дапамагае падымаць цяжкія часткі й складаць аўтамабілі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт