Logo Polskiego Radia
Print

Трывожныя дадзеныя аб кібэргвалце сярод школьнікаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.12.2017 15:53
Больш за 3-4 гадзіны ў дзень інтэрнэтам карыстаецца ўжо 53% дзяўчынак.
pixabay.com/Public Domain CC0

Трывожныя дадзеныя аб кібэргвалце сярод школьнікаў
Больш за 3-4 гадзіны ў дзень інтэрнэтам карыстаецца ўжо 53% дзяўчынак.
З кібэрнасільлем сутыкнуліся ўжо 20% вучняў, сярод іх у асноўным дзяўчынкі, чытаем у выданьні „Dziennik Gazeta Prawna”. Газэта спасылаецца на дадзеныя дасьледаваньня, праведзенага Інстытутам псыхіятрыі й нэўралёгіі. Зь іх адназначна вынікае, што сучасныя падлеткі ўсё больш часу марнуюць у сацсетках.
„Больш за 3-4 гадзіны ў дзень інтэрнэтам карыстаецца ўжо 53% дзяўчынак. Хлопчыкі праводзяць у інтэрнэце менш часу. Такія паводзіны адлюстроўваюцца ў рэчаіснасьці, якая ўсё часьцей прымае віртуальную форму”, - чытаем у газэце.
З насільлем у новых сродках масавай інфармацыі сутыкнуліся 20% маладых людзей ва ўзросьце 15 гадоў. У 2012 годзе такіх асобаў было на прыкладна 15% менш.
Памяняліся таксама прапорцыі гвалту. Чатыры гады таму з насільлем у інтэрнэце сутыкаліся перш за ўсё хлопчыкі, цяпер – дзяўчынкі. Павялічваецца таксама колькасьць дзяўчынак - злачынцаў.
Кібэргвалт - гэта ў асноўным пагрозы й насьмешкі ў сацыяльных сетках. Найбольш шкоднымі для падлеткаў зьяўляецца распаўсюджваньне ў сеціве здымкаў з сэксуальным кантэкстам, раскрываньне сакрэтаў або зьмяшчэньне кампрамэтуючых матэрыялаў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

З кібэрнасільлем сутыкнуліся ўжо 20% вучняў, сярод іх у асноўным дзяўчынкі, чытаем у выданьні „Dziennik Gazeta Prawna”. Газэта спасылаецца на дадзеныя дасьледаваньня, праведзенага Інстытутам псыхіятрыі й нэўралёгіі. Зь іх адназначна вынікае, што сучасныя падлеткі ўсё больш часу марнуюць у сацсетках.
„Больш за 3-4 гадзіны ў дзень інтэрнэтам карыстаецца ўжо 53% дзяўчынак.

Хлопчыкі праводзяць у інтэрнэце менш часу. Такія паводзіны адлюстроўваюцца ў рэчаіснасьці, якая ўсё часьцей прымае віртуальную форму”, - чытаем у газэце.
З насільлем у новых сродках масавай інфармацыі сутыкнуліся 20% маладых людзей ва ўзросьце 15 гадоў. У 2012 годзе такіх асобаў было на прыкладна 15% менш.

Памяняліся таксама прапорцыі гвалту. Чатыры гады таму з насільлем у інтэрнэце сутыкаліся перш за ўсё хлопчыкі, цяпер – дзяўчынкі. Павялічваецца таксама колькасьць дзяўчынак - злачынцаў.

Кібэргвалт - гэта ў асноўным пагрозы й насьмешкі ў сацыяльных сетках. Найбольш шкоднымі для падлеткаў зьяўляецца распаўсюджваньне ў сеціве здымкаў з сэксуальным кантэкстам, раскрываньне сакрэтаў або зьмяшчэньне кампрамэтуючых матэрыялаў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт