Logo Polskiego Radia
Print

Аплата карткай эканоміць час

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.12.2017 19:06
Тры апэрацыі карткай у дзень прыносяць шэсьць зэканомленых гадзін цягам году.
creativecommons.org/licenses/by-sa/3.0

Пакупкі з дапамогай банкаўскай карткі ў Польшчы вельмі папулярныя. Ужо нават невялічкія закупы можна аплаціць карткай. Плаціць плястыкам ня толькі зручна, але таксама выгадна з увагі на час, што пацьвярджаюць дасьледаваньні, кажа Аляксандар Наганоўскі з фірмы MasterCard.

А.Наганоўскі: Бескантактная апэрацыя ў сярэднім працягваецца 12,5 сэкунды, аплата наяўнымі – 34 сэкунды. Агулам тры апэрацыі карткай у дзень прыносяць шэсьць зэканомленых гадзін цягам году.

А гэта амаль поўны працоўны дзень. Таму ў недалёкай будучыні бескантактны від аплаты будзе магчымы ня толькі з дапамогай карткі ці смартфона.

А.Наганоўскі: Мы будзем выкарыстоўваць дзеля гэтага тыя рэчы, якія маем якраз пры сабе. Гэта можа быць аўтамабіль, які сам заплаціць за аўтамагістраль, ключы да гэтага аўто, якімі заплацім за паліва, або магнітны бранзалет, пры дапамозе якога заплацім за напой падчас заняткаў фітнэсам.

У Польшчы бескантактная апэрацыя магчымая амаль у кожнай краме - 92% усіх касавых апаратаў абсталяваная такой менавіта сыстэмай.

яс/PR3

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт