Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.12.2017 12:42
  • Ślady Jestem zmęczony.mp3
Маладая група «Сьляды» выдала дэбютны кампакт «Так будзе лепш».
www.pixabay.com

На польскай музычнай сцэне няма застою. Увесь час паяўляюцца новыя твары, новыя галасы, музычныя калектывы ды салісты. Зусім нядаўна адбыўся прэм’ерны канцэрт маладой групы «Сьляды». Чальцы гурту выступілі са сваімі кампазыцыямі, якія ўвайшлі ў склад дэбютнага кампакт-дыску пад назваю «Так будзе лепш».

У склад гурту «Сьляды» уваходзяць Гэлена Секерска (Helena Siekierska) і Шымон Казімерчак (Szymon Kazimierczak). Іх першая кружэлка ўтрымлівае кампазыцыі, запісаныя паводле вершаў вядомага польскага драматурга, паэта, сатырыка і сьпевака Ёнаша Кофты (Jonasz Kofta, на самой справе Януш Кофта (Janusz Kofta).

Гэлена Секерска кажа, што Ёнаш Кофта – гэта яе любімы паэт, яна выхавалася на яго вершах. Яго тэксты разважаюць пра звычайныя справы, важныя для кожнага чалавека, але пры гэтым у іх шмат філязафічнага зьместу, які прымушае задумацца і затрымацца хаця б на хвілінку. Усе песьні зь першага кампакты групы напісаныя менавіта Кофтам, гэта яго вершы. У пераважнай большасьці яны раней не выконваліся, ёсьць толькі адна кампазыцыя, якую раней сьпявалі іншыя выканаўцы. І менавіта яе я хачу прапанаваць вашай увазе. Называецца песьня «Jestem zmęczony» (Я стомлены).

Czuję, usycha we mnie wiara
Instynkt ludzkości nieomylny
Tyle słów niepotrzebnych naraz
Złości i trwogi zgiełk bezsilny
Chcę uciec, Wiem to brzmi naiwnie
Chcę uciec choćby na pustynię
- Jesteś zmęczony?
Tak
To minie

Czy ktoś zatrzyma młyny słowa
Nim w proch ostatnią prawdę zmielą
Bełkot i zbrodnia, król, królowa
Władzą nad nami się podzielą
Pogodzi nas niepogodzonych
Słońce gdy pierwszy raz nie wzejdzie
- Jesteś zmęczony?
Tak
To przejdzie

Czasu już nie ma, nie ma nic
Myśl ginie ogłuszona gwarem
Głupota tuczy się słowami
Wystarczy: mane, tekel, fares
Czy świat jest łodzią dla szalonych
Rozbitków, co ratunkiem gardzą
- Jesteś zmęczony?
Tak
Bardzo

Я адчуваю – усыхае ўва мне вера. Інстынкт чалавецтва не памыляецца. Столькі словаў непатрэбных за адзін раз. Злосьці і трывогі гоман бясьсільны. Я хачу ўцячы. Ведаю, гэта гучыць наіўна. Я хачу ўцячы хаця б на пустыню. «Ты стомлены?» «Так». Гэта пра мяне.

Ці хтосьці затрымае млыны слова, перад тым, як яны зьмелюць у пыл апошнюю праўду. Балбатня і злачынства, кароль, каралева ўладай над намі падзеляцца. Прымірыць нас, не прыміраных, сонца, калі першы раз ня ўзыдзе. «Ты стомлены?» «Так». Гэта пройдзе.

Часу ўжо няма, няма нічога. Думка гіне, аглушаная гоманам. Дурнота выкормліваецца словамі. Дастаткова: mane, tekel, fares. Ці сьвет – гэта лодка для шалёных людзей, пацярпелых крушэньне? Для тых, хто пагарджае выратаваньнем?. «Ты стомлены?» «Так. Вельмі».

Instynkt nieomylny – інстынкт, які не памыляецца, беспамылковы. Па-польску памыляцца – mylić się, або інакш – robić błędy (рабіць памылкі). Błąd – гэта памылка, не блытаць з blond – гэта сьветлы колер валасоў.

Mane, tekel, fares – а што ж гэта за словы, канешне ж, ня польскага паходжаньня. Паводле легенды, гэтыя таямнічыя выразы паявіліся на сьцяне бабілёнскага ўладара Бальтазара падчас зладжанага ім сьвята, банкету. Ёсьць розныя пераклады і тлумачэньні гэтых словаў. Пераважна яны перакладаюцца «палічанае, зважанае, падзеленае», хаця тут назіраецца гульня слоў. Сэнс гэтых выразаў зводзіўся да прадказаньня хуткага канца новабабілёнскай дзяржавы і сьмерці самога Бальтазара.

W proch prawdę zmielą – у пыл праўду зьмелюць, сатруць. Слова proch можа мець некалькі значэньняў, у залежнасьці ад кантэксту ў сказе. Гэта і порах, і прах – астанкі чалавека, і пыл, нешта вельмі дробнае. Менавіта гэтае апошняе слова мне найбольш падыходзіла ў дадзеным выпадку.

Zbrodnia – гэта беларускае злачынства, хаця, як ужо калісьці тлумачыла, польская zbrodnia – гэта сур’ёзнае злачынства, а не, скажам, звычайны крадзеж, які на беларускай мове таксама зьяўляецца злачынствам. Агулам злачынства – гэта па-польску przestępstwo, якое называе абсалютна ўсе віды парушэньня закону.

Pogodzi nas niepogodzonych – прыміраць нас, не паміраных. Можна па-польску годзіць – прыміраць, хаця гэтае слова мае таксама другое значэньне – цэліць, меціць (пераважна ў нэгатыўным значэньні – узяць кагосьці на прыцэл, рабіць камусьці нешта дрэннае).

Co ratunkiem gardzą – пагарджае выратаваньнем. Gardzić – гэта менавіта пагарджаць, не шанаваць кагосьці (часьцей) або штосьці.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт