Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.12.2017 16:51
  • Не было месца для цябе.mp3
Ганарата Скарбэк сьпявае сьвяточную калядную кампазыцыю.
www.pixabay.com

На гэты раз я раскажу пра музыкантку, якой 23 сьнежня спаўняецца толькі 25 гадоў, а яна ў такім маладым узросьце дасягнула ўжо нямала. Як гаворыць сама выканаўца, яна карыстаецца жыцьцём на ўсе 100%. Гэта зразумела, калі ўзяць пад увагу, што дзяўчына перамагла цяжкую, для многіх сьмяротную хваробу.

Ганарата Скарбэк (Honorata Skarbek) нарадзілася ў мясцовасьці Згажэлец 23 сьнежня 1992 году. Яе першы кампакт-дыск, выдадзены ў 2011 годзе, называўся Honey, і таксама гучыць псэўданім сьпявачкі. У перакладзе з ангельскай мовы гэта азначае «мёд» або «мядок», «слодыч», калі адносіцца да чалавека. Вельмі хутка пасьля выхаду першага альбому Скарбэк атрымала званьне «Вакалісткі году», «Дэбют году», была намінаваная да званьня «Найлепшая польская зорка». Нагадаю – усё гэта ва ўзросьце 20, а нават менш гадоў.

Калі Ганараце было 14 гадоў, у яе быў пастаўлены дыягназ анкалягічнага захворваньня – хранічны міелалейкоз. На шчасьце, анкалёгію ўдалося вылечыць, і з таго часу ў дзяўчыны няма ўзнаўленьня хваробы. Яна належыць да тых шчасьліўцаў, якія пазытыўна адрэагавалі на лячэньне, дзякуючы чаму хвароба саступіла. Відаць, цяжкія перажываньні ў такім маладым узросьце загартавалі характар музыканткі і пераканалі яе, што жыцьцё ня вечнае, і трэба старацца жыць так, каб пазьней не шкадаваць, што не ўдалося чагосьці зрабіць. І яна сама кажа, што цяпер умее выкарыстоўваць усе магчымасьці, якія дае ёй жыцьцё.

Хані запісала нямала песьняў рэлігійнага характару, у тым ліку калядныя кампазыцыі. І адну з іх я прапаную сёньня вашай увазе. Называецца песьня «Не было месца для цябе». Словы былі напісаныя ў 1932 годзе, іх аўтарам быў манах Матэвуш Еж з манастыра езуітаў у Новым Сончы.

Nie było miejsca dla Ciebie. W Betlejem, w żadnej gospodzie i narodziłeś się, Jezu, w stajni, w ubóstwie i chłodzie.

Nie było miejsca, choć zszedłeś jako Zbawiciel na ziemie, by wyrwać z czarta niedoli, nieszczęsne Adama plemię.

Nie było miejsca, choć chciałeś ludzkość przytulić do łona i podać z krzyża grzesznikom zbawcze, skrwawione ramiona.

Nie było miejsca, choć zszedłeś ogień miłości zapalić i przez swą mękę najdroższą świat od zagłady wybawić.

A teraz czemu wśród ludzi tyle łez, jęków,katuszy. Bo nie ma miejsca dla Ciebie w niejednej człowieczej duszy.

Не было месца для цябе ў Бэтлееме, у ніводнай карчме. І нарадзіўся ты, Езус, у стайні, у галечы і холадзе.

Не было месца, хаця ты сышоў як Збаўца на зямлю, каб вырваць з чорта нядолі няшчаснае Адама племя.

Не было месца, нягледзячы на тое, што ты хацеў прытуліць чалавецтва да ўлоньня і працягнуць з крыжа грэшнікам выратавальныя, акрываўленыя рукі.

Не было месца, хоць ты прыйшоў агонь любові запаліць. І праз сваю муку найдаражэйшую сьвет ад сьмерці выратаваць.

А цяпер, чаму сярод людзей столькі сьлёз, стогну, пакут? Бо няма месца для цябе ў многіх чалавечых душах.

Пачну з тлумачэньня, які гэта від песьні, чым зьяўляецца гэтая кампазыцыя. У Польшчы такі твор называецца кolęda. Гэта рэлігійная песьня, зьвязаная з Каляднымі сьвятамі, з пэрыядам Божага нараджэньня. Па-беларуску каляды – гэта і ёсьць сьвяты Радства Хрыстовага, а ў Польшчы – гэта сьвяточныя калядныя песьні. Так што не памятайце.

W żadnej gospodzie – у ніводнай карчме, у ніводным гасьцінным доме. Калісьці так менавіта называліся месцы, дзе затрымліваліся падарожнікі, нешта накшталт сучасных гатэляў. Нагадаем, што ў ніводным гатэлі звыш 2000 гадоў таму не знайшлося месца для бацькоў Езуса Хрыста.

Ubóstwo – беднасьць, галеча. На польскай мове гэты выраз ня мае нэгатыўнага значэньня, азначае проста матэрыяльную нястачу.

Ludzkość – так палякі называюць усіх людзей на нашай плянэце. А вось człowieczeństwo – гэта ня тое ж самае, што беларускае «чалавецтва». Дадзеным словам называюць збор рысаў, якія характэрныя для чалавека – гуманнасьць.

Zbawcze ramiona – выратавальныя, збаўчыя рукі. Праўда, слоўнік перакладае выраз ramię, ramiona як плячо, плечы, але нельга сказаць, што хтосьці працягнуў да нас плечы, а па-польску гаворыцца «wyciągnął do mnie ramiona», што азначае «працягнуў да мяне рукі».

Jęki, katusze – стогны, мукі, пакуты. Таксама беларусы кажуць енкі (стогны), енчаць (стагнаць), але гэтыя выразы маюць польскае паходжаньне, а заўсёды лепш ужываць родныя словы.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт