Logo Polskiego Radia
Print

Падатковая выявіць, хто атрымаў льготы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.12.2017 14:02
Гэта яшчэ адна навіна ў законе аб празрыстасьці ў грамадзкім жыцьці Польшчы.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы кожны грамадзянін зможа даведацца, хто атрымаў падатковыя льготы, каму пагасілі падатак, чый падатак падлягае выплаце ў растэрміноўку, або каму адклалі тэрмін аплаты.

Улады лічаць, што дадзеныя аб падаткаплацельшчыках, якія атрымалі падатковыя льготы, павінны быць даступныя грамадзкасці. Іх публікацыя будзе ахопліваць як прадпрыемствы, так і фізычных асоб.

У «Бюлетэні грамадзкай інфармацыі» можна будзе прачытаць, хто – яго імя й прозьвішча, або назва прадпрыемства – атрымаў ільготу, колькі, чаму ды на якой прававой падставе.

У сваю чаргу чыноўнік, які прызнаў ільготы падаткаплацельшчыку, сыдзе з працы ў падатковай, ня зможа ўладкавацца ў гэтага ж працадаўцы на працу на працягу наступных трох гадоў.

Экспэрты падтрымліваюць ідэю і зьвяртаюць увагу, што інфармацыя аб ільготах у выплаце падаткаў кампаній можа быць сыгналам для іх партнэраў аб патэнцыйных фінансавых цяжкасьцях. Яны задаюцца таксама пытаньнем, ці павінна быць апублікаваная ўся інфармацыя пра падатковыя льготы, ці толькі пра буйныя адтэрміноўкі й пагашэньні.

Dziennik.Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт