Logo Polskiego Radia
Print

Што рабіць, каб суставы не балелі?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.12.2017 17:44
У Эўропе 13% дарослых людзей, а ў Польшчы каля 10 млн чалавек пакутуе ад дэгенэратыўных зьмен суставаў.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

У Эўропе 13% дарослых людзей, а ў Польшчы каля 10 млн чалавек пакутуе ад дэгенэратыўных зьмен суставаў. Пацыенты наракаюць на боль калена, пляча, сьцягна ці рукі.

Фармакалягічнае лячэньне - гэта толькі сымптаматычная тэрапія. Самы лепшы лек - гэта рух. У суставы даходзіць больш крыві, паляпшаецца абмен рэчываў, ствараецца натуральная сьлізь, якая дзейнічае ў якасьці змазкі, як у падшыпніку ў машыне, – сказаў у эфіры Польскага радыё рэўматоляг прафэсар Пётр Глушка.

П.Глушка: Некаторыя лічаць, што дэгенэрацыйная хвароба суставаў зьяўляецца вынікам знашэньня, але гэта не зусім так. Гэта мэтабалічная зьмена храстка, зьмены ў касьцях і ва ўсіх тканках, якія складаюць сустаў. Найчасьцей прагрэсіруе з узростам.

Пасьля 65 гадоў у прынцыпе ва ўсіх людзей назіраюцца нейкія дэгенэратыўныя зьмены ў суставах, кажа прафэсар Пётр Глушка.

Суставам дапамагае добра падабраны рух, практыкаваньні. Рух дапамагае ў рэгенэрацыі суставаў, зьмяншае нагрузку, але няправільны рух можа пашкодзіць, - падказвае фізіятэрапэўт Кшыштаф Мэркель,

К.Мэркэль: Не забывайма, што сустаў - гэта ня толькі косьць і сустаўная сумка, а таксама зьвязкі і мышцы. Узмацненьне мышцаў зьяўляецца асновай, бо гэта яны стабілізуюць сустаў.

«Калі баліць далонь, трэба заціскаць гумовы мячык. Гэта дапамагае», – раіць слухачам Польскага радыё рэўматоляг прафэсар Пётр Глушка.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт