Logo Polskiego Radia
Print

Жанчына нарадзіла дзіця, малодшае за сябе на паўтара году

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.12.2017 17:51
"Я проста хацела мець дзіця. Мяне не хвалюе, ці гэта сусьветны рэкорд",- сказала маці.
pixabay.com

У лістападзе на сьвет зьявілася Емма Гімсон, дзяўчынка народжаная пасьля апладненьня ў прабірцы. У гэтым выпадку, з моманту апладненьня яйцаклеткі да нараджэньня прайшло амаль 24 гады.

24 гады таму біялягічныя бацькі аддалі эмбрыён на ўсынаўленьне, якое і мела месца толькі ў сакавіку гэтага года. Эмбрыён прыняла Ціна Гібсон з Тэнэсі ў ЗША. Дзяўчынка нарадзілася ў лістападзе – паведамляе BBC.

- Вы разумееце, што мне ўсяго 25 гадоў? Мы маглі б быць сяброўкамі – сказала Гібсан у інтэрвію СМІ.

- Я проста хацела мець дзіця. Мяне не хвалюе, ці гэта сусьветны рэкорд, ці не (рэкорд з пункту гледжаньня працягласьці часу, калі эмбрыён быў замарожаны – рэд.), – дадае маладая маці.

Ціна Гібсан і яе муж, Бэнджамін вырашылі прыняць эмбрыён пасьля таго, як высьветлілася, што ў мужчыны ёсьць праблемы з бясплодзьдзем.

Эмбрыён Эммы паўстаў у кастрычніку 1992 году – паўтара году пасьля народзінаў яе будучай маці.

Rzeczpospolita/jas

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт