Logo Polskiego Radia
Print

100 гадоў таму бальшавікi разагналі Ўсебеларускі зьезд

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.12.2017 09:16
  • Бальшавікi разагналі І Ўсебеларускі зьезд.mp3
І Ўсебеларускі зьезд распачаўся ў Менску 27 сьнежня 1917 году.
Будынак Менскага гарадзкога тэатра, у якім адбываўся І Усебеларускі зьездБудынак Менскага гарадзкога тэатра, у якім адбываўся І Усебеларускі зьездcommons.wikimedia.org/ Public Domain

Зьезд адыграў важную ролю ў працэсе стварэньня беларускай дзяржаўнасьці. Незалежніцкія памкненьні ўзмоўцніліся пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі Расейская Імпэрыя пачала распадацца і шмат якія народы, якія ўваходзілі ў склад імпэрыі гэта выкарысталі дзеля адбудаваньня сваёй дзяржаўнасьці і незалежнасьці: Украіна, Летува, Беларусь, Польшча.

Ячшэ ў лістападзе 1917 году Вялікая Беларуская Рада і Цэнтральная Беларуская Вайсковая Рада распаўсюдзілі адозву да «Ўсяго Народа Беларускага» з заклікам пасылаць на зьезд сваіх дэлегатаў. Да 27 сьнежня было зарэгістравана больш за 1800 дэлегатаў, што рабіла зьезд прадстаўнічым і агульнанацыянальным. Трэба таксама разумець і той факт, што зьезд адбываўся ў даволі складаных умовах, бо частка тэрыторыі Беларусі знаходзілася пад акупацыяй нямецкіх войскаў.

Зьезд абвесьціў пра права беларускага народу на самавызначэньне і фарміраваньне дэмакратычнай формы палітычнага кіраваньня, ale былі пэўныя супярэчнасьці паміж арганізацыямі, такімі як Беларуская Сацыялістычная Грамада, якая настойвала на поўнай дзяржаўнай незалежнасьці, і прадстаўнікамі ўсходніх губерняў Беларусі, якія лічылі, што Беларусь павінна быць аўтаноміяй у складзе Расеі.

Тым ня менш, нягледзячы на спрэчкі 30 сьнежня была прынятая вельмі важная і лёсавызначальная пастанова.

Першы Усебеларускі зьезд пастанавіў: неадкладна ўтварыць з свайго складу орган улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіраваньня краінай». Фактычна гэта азначала ўтварэньне дзяржаўнага воргану кіраваньня. Безумоўна не магло гэта падабацца бальшывікам, бо не адлюстроўвала іх інтарэсаў. Бальшавікі хацелі поўнага кантролю над Беларусьсю, больш таго, у той пэрыяд пытаньне дзяржаўнасьці Беларусі нават Масквой не разглядалася.

Асноўная праблема была яшчэ ў тым, што расейскае войска, якое знаходзілася на тэрыторыі Беларусі, якая фактычна з 1917 году называлася Заходняй вобласьцю, было пад кантролем бальшавікоў. Яны ўтварылі свой кіроўны ворган: Абласны выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласьці і фронту.

То бок, на тэрыторыі Беларусі рэальная ўлада знаходзілася ў руках бальшавікоў. Яны безумоўна не маглі дазволіць, каб на тэрыторыі Заходняй вобласьці дзейнічалі незалежныя ворганы ўлады, тым больш рэалізоўвалі канцэпцыю незалежнасьці. Таму, ў ноч з 30 на 31 бальшавікі разагналі зьезд, але Рада Кангрэсу і яе Выканаўчы камітэт працягвалі дзейнасьць у падпольлі. Пазьней яны адыгралі важную ролю ў абвяшчэньні БНР.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт