Logo Polskiego Radia
Print

Незалежнасьць Польшчы адсьвяткуюць за мяжой

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.01.2018 14:40
  • культура 0301.mp3
У рамках «Польшча 100» падзеі заплянаваны ў краінах Цэнтральнай і Заходняй Эўропы, а таксама Амэрыкі і Азіі.
pixabay.com/Public Domain CC0

У наступным годзе за мяжой адбудзецца больш за сто культурных мерапрыемстваў, прысьвечаных 100-годзьдзю незалежнасьці Польшчы. У рамках «Польшча 100» культурныя падзеі заплянаваны ў краінах Цэнтральнай і Заходняй Эўропы, а таксама Амэрыкі і Азіі.
Каардынатарам праграмы зьяўляецца Інстытут Адама Міцкевіча. «Мы хочам паказаць польскую культуру як авангардную культуру», – кажа віцэ-дырэктар інстытута Міхал Лашчкоўскі. «Мы хочам паказаць, што нават у складаны час, калі Польшча не была незалежнай дзяржавай, у цяжкія пасьляваенныя гады, незалежнасьць і свабода прысутнічалі ў польскай культуры. Культура была апорай волі. Дзякуючы культуры польскі народ выстаяў на працягу 123 гадоў няволі».
Падрабязная праграма культурных падзей за межамі краіны, зьвязанымі са 100-гадовым юбілеем незалежнасьці Польшчы, пакуль што трымаецца ў сакрэце, абвешчаны ён будзе ў сакавіку наступнага года. Вядома, што большасьць мерапрыемстваў адбудзецца ў краінах Цэнтральнай Эўропы, пройдуць яны таксама ў Заходняй Эўропе, Амэрыцы і Азіі. Мерапрыемствы ў рамках праграмы «Польшча 100» будуць праходзіць да 2021 года.

У наступным годзе за мяжой адбудзецца больш за сто культурных мерапрыемстваў, прысьвечаных 100-годзьдзю незалежнасьці Польшчы. У рамках «Польшча 100» культурныя падзеі заплянаваны ў краінах Цэнтральнай і Заходняй Эўропы, а таксама Амэрыкі і Азіі.

Каардынатарам праграмы зьяўляецца Інстытут Адама Міцкевіча. «Мы хочам паказаць польскую культуру як авангардную культуру, – кажа віцэ-дырэктар інстытута Міхал Лашчкоўскі. - Мы хочам паказаць, што нават у складаны час, калі Польшча не была незалежнай дзяржавай, у цяжкія пасьляваенныя гады, незалежнасьць і свабода прысутнічалі ў польскай культуры. Культура была апорай волі. Дзякуючы культуры польскі народ выстаяў на працягу 123 гадоў няволі».

Падрабязная праграма культурных падзей за межамі краіны, зьвязанымі са 100-гадовым юбілеем незалежнасьці Польшчы, пакуль што трымаецца ў сакрэце, абвешчаны ён будзе ў сакавіку наступнага года. Вядома, што большасьць мерапрыемстваў адбудзецца ў краінах Цэнтральнай Эўропы, пройдуць яны таксама ў Заходняй Эўропе, Амэрыцы і Азіі. Мерапрыемствы ў рамках праграмы «Польшча 100» будуць праходзіць да 2021 года.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт