Logo Polskiego Radia
Print

Ці можна будзе друкаваць страўнікі, ныркі, сэрца?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.01.2018 15:20
Экспэрт: Напэўна будуць друкавацца складовыя часткі скуры, аддзельныя тканкі.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Сучасная мэдыцына вялікі шанец бачыць у друкаваньні 3D. Мэдыцынская галіна ўжо карыстаецца магчымасьцямі, якія дае друк 3D. Сярод іншага, мэдыкі спадзяюцца на гэтак званае, біядрукаваньне, кажа Павэл Сьлюсарчык з «Centrum druku 3D».

Я.Сьлюсарчык: Біядрукаваньне - інакш кажучы, стварэньне тканкі інкрымэнтным мэтадам (нарошчваньне). Гэта ўжо адбываецца ў лябараторыях, у навукова-дасьледчыцкіх цэнтрах. Пройдзе яшчэ многа гадоў, я думаю, мінімум 10, пакуль першыя вынікі распрацовак гэтых лябараторый будуць камэрцыялізаваныя. Ці будуць друкавацца страўнікі, ныркі, сэрца? Я не магу сказаць. Але напэўна будуць друкавацца складовыя часткі скуры, аддзельныя тканкі. Гэта стане вялікай дапамогай для фармацэўтычнай галіны, якая нарэшце будзе мець на чым праводзіць тэставаньні мэдыкамэнтаў і антыбіётыкаў. Іншая галіна – гэта друкаваньне імплянтантаў. Імплянтанты друкуюцца з мэталю – гэта мэдыцынскі тытан, які адзначаецца адпаведнымі якасьцямі і дзякуючы гэтаму арганізм чалавека яго прымае.

З дапамогай друку 3D вельмі проста надрукаваць імплянтант, акрамя таго, гэты мэтад дае магчымасьць стварыць ідэальны імплянтант пад канкрэтнага чалавека. Друк 3D дазваляе друкаваць анатамічныя мадэлі для навуковых мэтаў, а таксама для апэрацый.

яс/ПР3

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт