Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 04.01.2018 15:21
  • Lustro Natalia Moskal.mp3
Маладая музыкантка Натальля Москаль выдала нядаўна свой першы кампакт.
www.pixabay.com

У гэтай перадачы я хачу вам прадставіць новы твар польскай музычнай эстрады. Дзяўчына з прыгожым іменем Натальля, прозьвішча – Москаль – для паляка і беларуса можа менш мілагучнае, але ж, прозьвішча не выбіраюць. Натальля Москаль зусім нядаўна выдала свой дэбютны альбом, усе песьні якога напісала яна сама (словы, а аўтарам музыкі зьяўляецца Лукаш марон).

Натальля Москаль ня толькі пясьнярка. Перш за ўсё яна перакладчыца, і, як кажа сама музыкантка, шмат у свае творы яна пачарпнула з літаратуры, яе адукацыя зьвязаная менавіта з літаратурай, Натальля вучыцца на ангельскай філялёгіі. Таксама яна стараецца ў сваіх песьнях закранаць жаночую тэматыку, салідарнасьць жанчын для яе вельмі важная. «Нельга сказаць, што гэта нейкі сур’ёзны маніфэст у гонар жанчын, але гэта мая падзяка жанчынам, якія мяне натхняюць, падштурхоўваюць мяне, каб ісьці наперад», – так расказвала пра сваю кружэлку Натальля ў Першай праграме ПР.

Называецца прэм'ерны кампакт Натальлі Москаль «Songs of Myself» (Мае песьні). Па словах самой выканаўцы, у справе назвы дыску таксама яе натхніла амэрыканская творчасьць. Прэм’ера кружэлкі адбылася каля паловы году таму, у траўні мінулага году, а я прапаную вам кампазыцыю з гэтага альбому, якая называецца «Люстра».

Czasami mocno odczuwam twój brak,

Przy białej lampce znów odkrywam swój strach.

Teraz daj mi wszystko.

Tysiące spojrzeń, mało słów.

Zdejmuję wstyd, bo już dobrze cię znam,

Już wiem, co lubisz,

Nie potrzeba mi zmian

Gdybyś nie poszedł wtedy za mną,

Może nie byłoby dziś mnie,

Patrzyłabym w weneckie lustro,

Nie wiedząc, że po drugiej stronie coś jest

Malujesz mapy na mojej skórze,

Mocniej pulsuje krew,

Obracasz w ustach ładne słowa,

W końcu ulegnę wiem.

Kładziesz się obok, obejmujesz mnie,

Drętwieje ramię, pali skóra,

Nie każda noc to tylko spokojny sen.

Twój zarost drażni moją twarz,

Nie chcę zasypiać już bez ciebie,

Czas umyka mi zbyt szybko,

Obawiam się dnia.

Часам я адчуваю тваю адсутнасьць. Пры белай лямпе я зноў адкрываю свой страх. Цяпер дай мне ўсё. Тысячы позіркаў, мала слоў. Я здымаю сорам, бо ўжо добра цябе ведаю. Ужо ведаю, што ты любіш, мне ня трэба пераменаў.

Калі б ты не пайшоў тады за мною, можа, не было б сёньня мяне. Я б глядзела ў шпіёнскае люстра, ня ведаючы, што па другім баку нешта ёсьць.

Ты малюеш мапы на маёй скуры, мацней пульсуе кроў, пракручваеш у вуснах прыгожыя словы. У канцы я паддамся, я ведаю.

Ты кладзесься побач, абдымаеш мяне, дрантвее плячо, пячэ скура. Ня кожная ноч – гэта толькі спакойны сон. Твае валасы на шчоках колюць мяне ў твар. Я не хачу ўжо засыпаць без цябе. Час бяжыць надта хутка. Я баюся дня.

Odczuwam twój brak – я адчуваю тваю адсутнасьць. Brak – гэта калі чагосьці няма або не хапае. Дарэчы, даволі багатае на значэньні слова ў польскай мове, яго можна выкарыстоўваць у самых розных сытуацыях, але на пэўна нельга ім карыстацца ў такім значэньні, у якім аднолькавае слова ўжываецца ў расейскай мове, дзе брак – гэта шлюб, саюз дваіх людзей.

Weneckie lustro – шпіёнскае люстра. Так называецца шкло, якое з аднаго боку выглядае як люстра. А з іншага, слабей асьветленага боку, праз яго можна глядзець як праз акно. Такое люстра часта выкарыстоўваецца ў паліцэйскай практыцы, каб прадставіць ахвяры або сьведку асобаў, якіх падазраюць у зьдзяйсьненьні злачынства. Іншы назоў – люстра Гезела, ад прозьвішча амэрыканскага псыхоляга, які першым прапанаваў карыстацца гэтым вынаходніцтвам.

W końcu ulegnę – у канцы я паддамся, уступлю. Дзеяслоў ulec і прыметнік uległy азначаюць падпарадкаваньне, згоду на штосьці. Uległy можа быць як чалавек, так і жывёла, хаця часьцей так кажуць пра хатнюю жывёлу, напрыклад, сабак (пакорны сабака).

Drętwieje ramię – дрантвее плячо. Яшчэ адзін прыклад на блізасьць нашых моваў. Слова дрантвець зьяўляецца адназначным палянізмам, якім карыстаюцца беларусы. Сынонім – шэрхнуць.

Twój zarost drażni twarz – а вось на польскае слова zarost я не знайшла адпаведнага перакладу, аднаго слова. Zarost – гэта кароценькія валасы на шчоках, падбародку, пад носам. Часта гавораць пра kilkudniowy zarost – калі мужчына некалькі дзён ня голіцца, тады яго вусы і барады непрыемна колкія, і гэтага як правіла ня любяць жанчыны.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт