Logo Polskiego Radia
Print

Графэн акажа ўплыў на продаж электракараў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.01.2018 15:49
Электракар можна было б зарадзіць за некалькі хвілін, а не некалькі дзясяткаў хвілін.
Структура графэну.Структура графэну.foto: pixabay.com

Чарговыя сэктары прымяняюць графэн. Графэн па сваёй структуры нагадвае пласт мёду - гэта цесна паскладаныя атамы вугалю. Таўшчыня гэтай структуры – адзін атам. Графэн у пяць разоў лепш праводзіць цяпло, чым які-небудзь іншы матэрыял, даступны на рынку. І па гэтых прычынах графэн будзе выкарыстаны ў батарэйках, якія можна будзе імгненна заражаць. І гэта мае вялікае значэньне для электрамабільнасьці, кажа Лукаш Навіньскі з фірмы «Freevolt», якая вырабляе фотаэлемэнты.

Л.Навіньскі: Калі казаць пра выкарыстаньне графэну ў электрамабільнасьці, то, паводле мяне, асноўнае яго месца - у акумулятарах. Такім чынам будзе скарочаны час падзарадкі электракараў. На прыкладзе мабільнага тэлефона, я магу сказаць, што дасьледаваньні, якія праводзілі незалежныя фірмы, паказалі, што тыповы тэлефон маркі iPhon, гэта значыць з ёмістым акумулятарам, з графэннымі фотаэлемэнтамі, можна было б падзарадзіць за 5 сэкунд, а не за гадзіну. Таксама электракар можна было б зарадзіць за некалькі хвілін, а не некалькі дзясяткаў хвілін. Такім чынам электрамабілі сталі б больш прыцягальнымі, бо цяпер доўгі час падзарадкі ўплывае на тое, ці людзі хочуць купляць такі аўтамабіль.

Экспэрты прагназуюць, што ў 2020 годзе вартасьць графэну ў электронных прыладах будзе складаць паўтара мільярда даляраў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт