Logo Polskiego Radia
Print

Інтэлігентная вопратка для глуха-нямых

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.01.2018 17:24
Да кансорцыюму, які распрацоўвае праект, належыць таксама польская фірма «Гарпо» з Познані.
commons.wikimedia.org/By Ryxhd123, CC BY 3.0,

Як дапамагчы людзям, якія ня толькі ня бачаць, але і ня чуюць? Якім чынам дапамагчы адначасова глухім і сьляпым спраўна функцыянаваць?

Калектыў эўрапейскіх вучоных, які ачольвае Швэцкі ўнівэрсытэт у Борас, пачынае распрацоўку вопраткі з інтэлігентнай тканіны, якая можа выконваць ролю камунікацыйнага інтэрфэйсу. Да кансорцыюму, які распрацоўвае праект, належыць таксама польская фірма «Гарпо» з Познані. Адзеньне будзе перадаваць інфармацыю пра тое, што адбываецца вакол карыстальніка - тлумачыць Томаш Розвалька, каардынатар праекту ў фірме «Гарпо».

Т.Розвалька: Гэта можа быць інфармацыя такая як: ці ў памяшканьні знаходзіцца нейкі чалавек, ці гэты чалавек глядзіць на дадзенага карыстальніка. Гэта можа быць таксама інфармацыя, што карыстальнік згубіў мяч, якім гуляў, і сыстэма падкажа, у якім месцы ў памяшканьні знаходзіцца гэты прадмет. Вопратка будзе перадаваць інфармацыю з дапамогай дотыку, напрыклад, праз вібрацыі. Мы плянуем выкарыстаць тэхналёгію чытаньня дадзеных з рознага віду датчыкаў, таксама з аналізу таго, што адбываецца.

Інтэлігентная вопратка можа выкарыстоўвацца ня толькі інвалідамі, а таксама спартоўцамі ці ратавальнікамі, напрыклад, у задымленай залі.

Яс/PR3

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт