Logo Polskiego Radia
Print

Віртуальная рэчаіснасьць дапамагае лячыць фобіі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.01.2018 08:09
Спэцыяльныя акуляры і навушнікі аранжыруюць умовы, у якіх трывога і фобія ўзмацняюцца.
flikr.com/Giuseppe Costantino

Віртуальная рэчаіснасьць стала тэхнічная бомбай апошніх месяцаў. Гэтая галіна разьвіваецца вельмі хуткімі тэмпамі. Яе ўжо выкарыстоўваюць у многіх галінах, а цяпер зьявілася яшчэ адна – гэта лячэньне трывогі і фобіі.

Спэцыяльныя акуляры і навушнікі аранжыруюць умовы, у якіх трывога і фобія ўзмацняюцца. Гэта шанец на вылячэньне для многіх людзей, якія змагаюцца з такімі страхамі як кляўстрафобія, акрафобія (страх вышыні). У адной толькі Польшчы 2,5 мільёна чалавек змагаюцца з рознага віду трывогамі. Людзі баяцца, напрыклад, выходзіць на балькон.

Адзін з каліфарнійскіх цэнтраў лячэньня трывогі і страху пасьпяховасьць лячэньня з дапамогай віртуальных акуляраў і навушнікаў ацэньвае на 92%. Патрэбна каля 10 сустрэч, каб вызваліцца ад фобіі.

PR3/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт