Logo Polskiego Radia
Print

З польскіх крам зьніклі бясплатныя пакеты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.01.2018 13:43
  • бясплатныя пакеты.mp3
У залежнасьці ад крамы такія пакеты каштуюць ад 20 грошаў і вышэй.
pixabay.com/Public Domain CC0

Згодна з абяцаньнямі, з 1 студзеня за аднаразовыя пакеты ў польскіх крамах неабходна плаціць. Паводле закону, за кожны аднаразовы пакет трэба заплаціць гэтак званую аплату за перапрацоўку. У залежнасьці ад крамы такія пакеты каштуюць ад 20 грошаў і вышэй.
Новы закон дапасоўвае польскае права да нормаў Эўразьвязу, якія прадугледжваюць зьмяншэньне выкарыстаньня лёгкіх плястыкавых пакетаў. А ў Польшчы іх выкарыстоўваецца вельмі шмат – адзначае Агнешка Панятоўская з факультэту біялёгіі і навукі аб навакольным асяродзьдзі Ўнівэрсытэта кардынала Стэфана Вышыньскага.
А. Панятоўска: Палякі пакідаюць пасьля сябе вельмі шмат поліэтыленавых пакетаў. На аднаго жыхары ў год прыпадае 300 штук. Напрыклад, у Даніі ці Фінляндыі жыхар пакідае толькі некалькі такіх пакетаў. На працягу вельмі кароткага пэрыяду пакет, на жаль, становіцца сьмецьцем. Калі пакетаў не сабраць і адпаведна не перапрацаваць, то ён трапляе ў навакольнае асяродзьдзе і яго забруджвае.
Славамір Мазурэк з Міністэрства навакольнага асяродзьдзя адзначае, што ўведзеная рэцыклінгавая аплата за пакеты павінна пераконваць кліентаў, каб імі не карыстацца.
С. Мазурэк: З аднаго боку, гэта патрабаваньне Эўразьвязу. З іншага, мы ўплываем на паляпшэньне якасьці навакольнага асяродзьдзя. Мы пазбаўляем прыроду ад засьмечваньня пакетамі, пэрыяд раскладу якіх шматгадовы. Галоўная мэта ўвядзеньня аплаты за пакеты – пераканаць спажыўцоў перастаць выкарыстоўваць аднаразовых пакетаў. Гэта павінна заахвоціць выкарыстоўваць шматразовыя пакеты. І такім чынам абмежаваць іх выкарыстоўваньне.
Толькі ўвядзеньня аплаты за пакеты недастаткова. Неабходна ўсур’ёз заняцца іх перапрацоўкай – мяркуе Анджэй Кульчыцкі з Інстытуту экалёгіі і біяэтыкі Ўнівэрсытэта кардынала Стэфана Вышыньскага.
А. Кульчыцкі: Увядзеньне аплаты павінна ўзмацніць і інтэнсыфікаваць дзейнасьць, зьвязаную з перапрацоўкай адкідаў. Атрыманьне з прадуктаў, якія сталі сьмецьцем, сыравіны ці энэргіі. Гаворка ідзе пра пакеты з поліэтылену. Поліэтылен з хімічнага пункту гледжаньня не ўяўляе сабой пагрозы. Але па прычыне колькасьці пакетаў, якія раздаюцца кліентам шматлікіх крамаў, гэта агромністая праблема, ня толькі ў Польшчы.
Прадстаўнік Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Славамір Мазурэк гаворыць, што ўлады палічылі, што ўвядзеньне аплаты за аднаразовыя пакеты будзе самым эфэктыўным спосабам выкананьня патрабаваньняў ЭЗ.
С. Мазурэк: Мы выбралі мадэль, якая заключаецца ва ўвядзеньні аплаты за аднаразовыя пакеты. Па прыкладзе іншых краін мы спадзяемся, што гэтых пакетаў будзе прадавацца значна менш. Мы абапіраліся на досьведзе іншых краін, якія ўжо ўвялі такі закон. Менавіта фінансавы аспэкт прычыніцца да таго, што спажыўцы будуць значна больш рацыянальна выкарыстоўваць гэтую форму ўпаковак.
Усё часьцей у крамах можна сустрэць аднаразовыя пакеты, якія зьяўляюцца біяраскладальнымі. Гэта значыць іх можна перапрацаваць. Але ёсьць іншы бок мэдалю – у выніку іх вытворчасьці навакольнае асяродзьдзе забруджваецца значна больш.
А. Кульчыцкі: Колькасьць энэргіі, неабходная для вытворчасьці пакету з біяраскладальнага матэрыялу, амаль у два разы большая, чым са звычайнага этылену ці поліэтылену, дзе сыравінай зьяўляецца нафта. Акрамя таго, каб выпусьціць такі пакет неабходна дадаткова выкінуць СО2 у атмасфэру.
Славамір Мазурэк пагаджаецца, што толькі ўвядзеньнем аплаты за пакеты праблему ня вырашыць.
С. Мазурэк: Увядзеньне аплаты за пакеты – гэта адна справа. Акрамя таго неабходна праводзіць адукацыйныя кампаніі, якія будуць заахвочваць да такога тыпу паводзін. У польскай рэчаіснасьці, з аднаго боку, патрэбныя праўныя крокі, але таксама актыўнасьць з боку прадпрымальнікаў, якія таксама будуць заахвочваць да таго, каб поліэтыленавых пакетаў было як мага менш.
Плаціць ня трэба выключна за лёгкія пакеты таўшчынёй менш за 15 мікрамэтраў пры ўмове, што яны будуць выкарыстоўвацца толькі па гігіенічных прычынах ці для ўпакоўкі прадуктаў, якія прадаюцца без упаковак (садавіна, агародніна, мяса, рыба).
З досьведу некаторых краін ЭЗ (Баўгарыі, Ірляндыі, Вялікабрытаніі, Латвіі і Вугоршчыны) вынікае, што ўвядзеньне аплаты ў значнай ступені схіляе спажыўцоў абмяжоўваць выкарыстоўваньне поліэтыленавых пакетаў. Чакаецца, што таксама і ў Польшчы зьменшыцца іх выкарыстоўваньне. У выніку менш пакетаў будзе трапляць на сьмецьцезвалкі, што ў сваю чаргу зьменшыць забруджаньне навакольнага асяродзьдзя. Адначасова чакаецца рост запатрабаванасьці на экалягічныя торбы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт