Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ня мерзнуць дома нават зімой

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.01.2018 14:21
Эўрастат паведаміў, хто ня ў стане абагрэць дом узімку.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Яшчэ ня так даўно цяжка было сабе ўявіць, каб зімой хадзіць дома лёгка апранутым, у майцы або кашулі з кароткім рукавом. А цяпер многія палякі так менавіта апранаюцца дома зімой. Тэмай занялася «Gazeta Polska Codziennie»

Эўрапейскае статыстычнае ўпраўленьне (Эўрастат) інфармуе, што толькі 7% палякаў ня можа сабе дазволіць абагрэць дом зімою. У сярэднім па Эўропе гэта 9% жыхароў. На працягу дзесяці гадоў адсотак людзей, якія ня могуць абагрэць кватэру, зьменшыўся ў Польшчы ў чатыры разы. 12 гадоў таму Польшча была наперадзе краін, жыхары якіх скардзіліся, што ім не хапае фінансавых сродкаў на абаграваньне. Тады пра гэта казала амаль 29% палякаў. Цяпер жа адсотак асоб, якія мерзнуць дома зімой, меншы, чым у Вугоршчыне, Харватыі і Гішпаніі. Часьцей за ўсё ня могуць абагрэць дом баўгары (39%), за імі ідуць летувісы і грэкі (па 29%). У сваю чаргу гэтая праблема закранае менш чым два працэнты насельніцтва Люксэмбурга і Фінляндыі (дзе, дарэчы, зімой далёка ня цёпла).

Gazeta Polska Codziennie/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт