Logo Polskiego Radia
Print

13.01.1991 г. савецкія войскі ўзялі штурмам Віленскую тэлевежу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.01.2018 10:28
  • 13.01.1991.mp3
Літоўская ССР была адной зь першых рэспублік Савецкага Саюзу, якая аб’явіла пра незалежнасьць.
Мужчына са сьцягам Літвы побач савецкага танка Т-80Мужчына са сьцягам Літвы побач савецкага танка Т-80commons.wikimedia.org/By Unspecified - http://www.kam.lt/images/2734/8629, GFDL

Літоўская ССР была адной зь першых рэспублік Савецкага Саюзу, якая аб’явіла пра незалежнасьць у сакавіку 1990. Была прыпынена дзейнасьць канстытуцыі СССР, і адноўлена Канстытуцыя Рэспублікі 1923 году. Дзеля таго, каб не дапусьціць паглыбленьне дэзынтэграцыйных працэсаў у СССР прэзыдэнт Савецкага Саюза Міхаіл Гарбачоў выдаў адмысловы загад: «Пра дадатковыя меры па забесьпячэньню правоў савецкіх грамадзянаў і ахове сувэрэнітэта Саюза ССР на тэрыторыі Літоўскай ССР». Што фактычна азначала ўвядзеньне надзвычайных мераў у дачыненьні да Літоўскай Рэспублікі.

У сваю чаргу Вярхоўная Рада Літоўскай ССР прызвала народы сьвету падтрымаць літоўскую незалежнасьць, а грамадзянаў бараніць сваю радзіму. Амаль адразу, пасьля прыняцьця гарбачоўскага загаду, савецкія войскі занялі галоўныя адміністрацыйныя будынкі ў Вільні і іншых гарадох, акрамя парлямэнту. У красавіку Масква ўвяла энэргетычную блякаду, каб змусіць Літву да пакоры.

Сытуацыя пачала пагаршацца ў студзені 1991 году. Урад Літвы, які быў з большага прамаскоўскі пачаў павышаць кошты на прадукты харчаваньня, што прывяло да арганізацыі мітынгаў супраць незалежнасьці. З лёзунгамі «Далоў парлямэнт» «Хвала СССР». У сваю чаргу, старшыня Вярхоўнай Рады Літоўскай Рэспублікі Вітаўтас Ландзбэргіс прызваў насельніцтва да мабілізацыі і абароны будынку парлямэнту.

11 студзеня пасьля таго як Гарбачоў запатрабаваў адмены ўсіх «неканстытуцыйных» актаў савецкія вайсковыя часткі пачалі захоп важных будынкаў у Вільні. Быў захоплены «Дом Друку», вузлы сувязі ў іншых гарадох. Дэпутаты Вярхоўнай Рады заклікалі грамадзянаў выходзіць на вуліцы дзеля абароны важных месцаў. 12-13 студзеня ў Вільню пачалі ўваходзіць калоны вайсковай тэхнікі, сувязь з горадам была паралізавана. Войскі грыхтаваліся да штурму тэлевежы. Уначы 13 пачаўся штурм у выніку чаго загінула 15 чалавек, 900 было паранена.

Гэта сталася паваротнай кропкай у далейшым працэсе распада СССР.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт