Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.01.2018 17:15
  • Twe milczenie nie jest złotem Kopania.mp3
Лідзія Капаня прапануе не маўчаць, а размаўляць.
www.pixabay.com

Сёньня ў нас у гасьцях музыкантка, якая заклікае польскае грамадзтва быць адзін для аднаго больш ветлівымі і мілымі. «Трэба старацца дапамагаць іншым. Гэта прыносіць шмат карысьці ня толькі таму, каму памагаем». – кажа Лідзія Капаня. Якая нядаўна была госьцем Першай праграмы Польскага радыё.

Некалькі слоў пра біяграфію пясьняркі. Яе ўсё яшчэ лічаць прадстаўніцай маладога пакаленьня выканаўцаў, хаця гэта ўжо даволі вопытная музыкантка. Нарадзілася Лідзія ў траўні 1978 году ў Калюшках пад Лодзьдзю. Яшчэ будучы падлеткам, у ліцэі, пачала прымаць удзел у музычных конкурсах, выступала таксама з танцавальным калектывам. Праыэсійную кар'еру музыканткі пачала ва ўзросьце 20-ці гадоў, калі выдала свой першы кампакт. Яна кажа, што запісваць песьні яе натхняе музыка Уітні Х’юстан, Барбары Стрэйзанд, Сэлін Дыён.

Лідзія Капаня атрымала вышэйшую адукацыю на факультэце «Гісторыя мастацтва» у Лодзінскім унівэрсытэце. Пазьней паступіла ў асьпірантуру Вышэйшай школы грамадзкай псыхалёгіі ў Варшаве. Прырода надзяліла яе ня толькі прыгожым голасам. Але таксама прывабным зьнешнім выглядам. Дзяўчына была на вокладцы польскага выданьня часопіса «Плэйбой». Музыкантка заявіла таксама, што ў гэтым годзе яна намерана ўдзельнічаць у адборачным туры выканаўцаў на конкурс «Эўрабачаньне».

А я прапаную вам песьню ў выкананьні Лідзіі Капані якая называецца «Тваё маўчаньне – не золата».

Gdzie milczenie złotem jest – smutek trwa

I otacza mrokiem złym szara mgła.

Kiedy słowa srebrem brzmią – wielka moc.

Kiedy ręce splotą się – czuła noc.

Gdy w milczeniu długo trwasz – pusto jest.

Gdy się zmieni szara mgła w ciepły gest.

Niech twe słowa mają moc i niech brzmią,

Niech me oczy światłem są i niech lśnią.

Twe milczenie nie jest złotem,

Jest jak plewy poprzez pole.

Twoje słowa nie są srebrem,

Ziarnem są na moim stole.

Moje słowa nie są srebrem,

W czasie burzy są wołaniem.

Me milczenie nie jest złotem,

Po podróży jest czekaniem.

W środku nieba cisza jest – nie ma nas.

Wiem że można uciec stąd w milion tras.

Na domowej lampy blask czekam tu,

Gdzie się usta spotkać chcą – już bez słów.

Калі маўчаньне – золата – сум не праходзіць і пакрывае злой цемрай шэры туман. Калі словы серабром гучаць – вялікая моц. Калі рукі сплятуцца – чульлівая ноч. Калі ты доўга працягваеш маўчаць – навокал пуста. Калі замяняецца шэры туман у цёплы жэст. Хай твае словы маюць сілу, хай гучаць, хай мае вочы будуць сьвятлом, хай блішчаць.

Тваё маўчаньне – ня золата, яно – як мякіны праз поле. Твае словы – не серабро, яны – зерне на маім стале.

Мае словы – не серабро, яны – кліч падчас буры. Маё маўчаньне – ня золата, яно – чаканьне пасьля падарожжа.

У сярэдзіне неба цішыня – няма нас. Я ведаю, што можна зьбегчы адсюль у мільён трас. Я тут чакаю бляску хатняй лямпы, дзе вусны хочуць сустрэцца – ужо бяз слоў.

Milczenie jest złotem, (a słowa – srebrem) – маўчаньне – золата, а словы – серабро. Такая прымаўка існуе як у польскай, так і беларускай мовах. Дадзеная кампазыцыя не згаджаецца з гэтым меркаваньнем. Сапраўды, часам лепш сказаць, што набалела, чым маўчаць цэлымі днямі, хаця бывае нялёгка. Асабліва жанчыны такім чынам любяць караць сваіх мужчын за нейкія праступкі – маўчаньнем. А тут якраз жанчына сьпявае, што лепш не маўчаць. І я з ёй поўнасьцю згодная. Маўчаньне бывае горшае за словы.

Otacza mrokiem złym – акружае злым туманам. Як я ўжо калісьці тлумачыла, слова злы на польскай мове мае некалькі значэньняў – як злы, так і дрэнны. А ў якім значэньні слова ўжытае ў канкрэтным сказе. Можна здагадацца толькі з кантэксту.

W milczeniu długo trwasz – ты доўга працягваеш маўчаць. Вельмі папулярнае словазлучэньне на польскай мове трываць у чымсьці. Гэта значыць, працягваць нешта рабіць або не рабіць, хаця тут хутчэй ідзе гаворка пра стан душы, эмоцыі.

Kobieta bardzo długo twala w bólu po stracie męża – Жанчына вельмі доўга пакутавала пасьля страты мужа.

Domowej lampy blask – хатняй лямпы бляск. Тут, канешне, усё зразумела, але я хачу прыгадаць яшчэ адно слова, зьвязанае з лямпамі. Беларуская лямпачка – гэта іншае, чым польская лямпка. Калі паляк кажа лямпка, ён мае на ўвазе малую лямпу, як правіла настольную, але таксама сьценнае бра. А вось беларуская лямпачка – гэта польская żarówka.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт