Logo Polskiego Radia
Print

20.01.1980 г. Захад абвесьціў байкот алімпіяды ў СССР

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.01.2018 09:06
  • байкот Алімпійскіх гульняў у СССР 1980 г..mp3
У выніку 66 краінаў не прынялі ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях.
Дзяржавы, якія прынялі ўдзел у Летніх Алімпійскіх гульнях у СССР 1980 г.Дзяржавы, якія прынялі ўдзел у Летніх Алімпійскіх гульнях у СССР 1980 г.commons.wikimedia.org/CC BY-SA 3.0

Асноўнай прычынай байкоту Алімпійскіх гульняў у СССР было ўвядзеньне савецкіх войскаў у Афганістан і пачатак афгана-савецкай вайны.

Ідэя байкоту нарадзілася на пачатку студзеня 1980 году, за байкот выступаў таксама савецкі дысыдэнт і вядомамы вучоны Андрэй Сахараў, які быў праціўнікам савецкай прысутнасьці ў Афганістане. Гэтую ідэю падтрымаў Белы Дом.

У выніку заходнія краіны, сябры NATO заявілі, што калі да 20 студзеня 1980 году савецкія войскі ня будуць выведзены з Афганістану, яны пачнуць рэалізоўваць стратэгію байкоту. Безумоўна СССР не паддаўся на ціск Захаду. Тады 20 студзеня прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр заявіў, што ЗША будуць байкатаваць гульні. Усьлед за ЗША пра байкот абвясьцілі Канада і Вялікабрытанія.

Захад на чале з ЗША пачалі шырокую кампанію і агітацыю краінаў трэцяга сьвету за падтрыманьне байкоту. Напрыклад, дзеля таго, каб пераканаць урады некаторых афрыканскіх краінаў Танзанію, Нігерыю, Кенію туды з місіяй быў высланы славуты баксёр Мухамед Алі.

У выніку 66 краінаў не прынялі ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, сярод іх былі таксама Кітай, Эгіпет, Ізраіль, Іран, Саудаўская Арабія і г.д.

8 краінаў выступілі ў Алімпійскіх гульнях не пад нацыянальных сьцягам, сярод іх: Гішпанія, Аўстралія, Нідэрланды, Ірляндыя і г.д. Прынялі ўдзел 81 краіна.

ЗША арганізавалі альтэрнатыўныя спаборніцтвы ў Філядэльфіі, якія атрымалі назву «Званы свабоды», у гэтых спаборніцтвах прынялі ўдзел 29 краінаў.

У выніку байкоту ў Алімпійскіх гульнях удзел прынялі толькі 80 краінаў сьвету. Гэта былі адны з самых не рэпрэзэнтатыўных гульняў у гісторыі гульняў, што безумоўна адбілася на іміджы СССР.

Праз чатыры гады, калі ў 1984 годзе праходзілі Алімпійскія гульні ў Лос-Анджалесе, СССР абвясьціў пра байкот, які падтрымалі ўсе краіны сацыялістычнага лягеру. Але ў гульнях прыняло ўдзел 140 краінаў. Як альтэрнатыва, былі арганізаваныя гульні «Сяброўства – 1984», але гэта было мала рэпрэзэнтатыўнае мерапрыемства.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт