Апошнімі днямі завітала сапраўдная зіма. Тэмпэратура паветра і атмасфэрныя ўмовы пачалі адпавядаць пары году. Многія адчуваюць сябе апатычна, раздражнёна, аслаблена. Нізкія тэмпэратуры прычыняюцца да таго, што арганізм патрабуе большай колькасьці ежы. Пануе перакананьне, што зімой трэба есьці больш, і што павінны гэта быць больш калярыйныя стравы.
Тым часам дыетолягі пераконваюць, што не абавязкова неабходна пастаўляць арганізму большую колькасьць калёрый. Дастаткова памяняць сваё мэню і зрабіць яго больш адпаведным для пары году.
Што варта есьці зімой і ў якіх колькасьцях? На гэтыя пытаньні адкажа дыетоляг Катажына Касалка. Скажыце, калі ласка, як павінна выглядаць нашае зімовае мэню?
К. Касалка: Яно павінна быць дапасаваным да пары году і тэмпэратуры навокал. Напэўна трэба есьці больш цёплых страў і піць больш цёплых напояў, напрыклад, фруктовыя чаі, ваду з імбірам, проста цёплую ваду, зялёную гарбату.
Ці можна сказаць, што тут дзейнічае прынцып: есьць і піць стравы, якія разаграваюць арганізм, і пазьбягаць прадуктаў, якія астуджваюць арганізм? Ці ўвогуле існуе падзел на «цёплыя» і «халодныя» стравы?
К. Касалка: Гэта дастаткова спрэчная справа. Паводле кітайскай мэдыцыны, такі падзел сапраўды існуе. У сваю чаргу, паводле сучаснай мэдыцыны, якая абапіраецца на клінічных дасьледаваньнях, такога падзелу няма.
У такім выпадку, што неабходна памяняць у сваім мэню, каб яно было адпаведным для зімовага пэрыяду?
К. Касалка: Напэўна вельмі важным зьяўляецца дадаваньне траваў і прыпраў, якія разаграваюць арганізм дзякуючы таму, што паляпшаюць кровазварот і паскараюць стрававальны працэс. Такімі прыправамі зьяўляюцца імбір, гвазьдзікі, карыца, кардамон, перац чылі, куркума. Вельмі важным зьяўляецца тое, каб рэгулярна прымаць ежу і сыстэматычна пастаўляць арганізму энэргію, каб ён меў магчымасьць абагрэць цела. Найважнейшым зьяўляецца сьнеданьне, паколькі яно потым уплывае на цэладзённы мэтабалізм.
Ці зімой варта павялічыць порцыі і колькасьць калёрый?
К. Касалка: Неабавязкова. Лепш за ўсё есьць часьцей, прыблізна кожныя тры гадзіны, і пастаўляць арганізму паўнавартасную порцыю ежы, багатую вітамінамі Ц, Д3, А, бэта-каратынам, цынкам, сэленам, кальцыем. Вельмі важнымі зьяўляюцца амега-3, якія дзейнічаюць моцна супрацьзапальна. Яны абавязкова павінны апынуцца ў нашым мэню. Вельмі добрай крыніцай вітаміна Ц зьяўляецца перац і пятрушка, цытрусавыя, замарожаныя ягады – парэчкі, клубніцы, маліны. Дасканалай крыніцай вітаміна А зьяўляецца натуральнае масла, жаўток, гатаваная пячонка. Цынк можна знайсьці ў насеньні гарбуза, жоўтых сырах, ялавічыне. Сэлен знаходзіцца ў зародках пшаніцы, пшанічных вотрубях, рыбе, кукурузе ці ў брокулях.
Важным зімой зьяўляецца вітамін Д, які ня толькі ўплывае на здароўе касьцей і імунітэт, але і вельмі добра падымае настрой знаходзіцца ў такіх прадуктах як тлустыя марскія рыбы (селядзец, ласось, скумбрыя), у тлустых малочных прадуктах (жоўты сыр), жаўток.
Дзякуючы такім прадуктам арганізм мае больш сіл у зімовым пэрыядзе – падводзіць вынік дыетоляг Катажына Касалка.
Апошнімі днямі завітала сапраўдная зіма. Тэмпэратура паветра і атмасфэрныя ўмовы пачалі адпавядаць пары году. Многія адчуваюць сябе апатычна, раздражнёна, аслаблена. Нізкія тэмпэратуры прычыняюцца да таго, што арганізм патрабуе большай колькасьці ежы. Пануе перакананьне, што зімой трэба есьці больш, і што павінны гэта быць больш калярыйныя стравы.
Тым часам дыетолягі пераконваюць, што неабавязкова неабходна пастаўляць арганізму большую колькасьць калёрый. Дастаткова памяняць сваё мэню і зрабіць яго больш адпаведным для пары году.
Што варта есьці зімой і ў якіх колькасьцях? На гэтыя пытаньні адкажа дыетоляг Катажына Касалка. Скажыце, калі ласка, як павінна выглядаць нашае зімовае мэню?
К. Касалка: Яно павінна быць дапасаваным да пары году і тэмпэратуры навокал. Напэўна трэба есьці больш цёплых страў і піць больш цёплых напояў, напрыклад, фруктовыя чаі, ваду з імбірам, проста цёплую ваду, зялёную гарбату.Ці можна сказаць, што тут дзейнічае прынцып: есьць і піць стравы, якія разаграваюць арганізм, і пазьбягаць прадуктаў, якія астуджваюць арганізм? Ці ўвогуле існуе падзел на «цёплыя» і «халодныя» стравы?

ав