Logo Polskiego Radia
Print

Навукоўцы падрыхтавалі сьпіс небясьпечных вульканаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.01.2018 17:18
Асаблівы непакой сэйсмолягаў у 2018 г. выклікаюць шэсьць канкрэтных месцаў.
pixabay.com/CC0 Creative Commons/Julius_Silver

Хоць у цяперашні час найбольшую небясьпеку нясуць насельніцтву вульканы Інданэзіі, то асаблівы непакой сэйсмолягаў выклікаюць шэсьць канкрэтных месцаў.
Вульканы на гары Кірышыма ў Японіі не вядомыя шырокай публіцы, але яны пералічаны сярод самых актыўных. Адзін з іх (Mont Shinmoedake) выбухнуў у кастрычніку 2017 г., выкідваючы слуп газу і попелу на вышыню больш за 200 мэтраў.
Гэрапі зьяўляецца адным з самых небясьпечных у Інданэзіі. Тэрыторыя вакол яго шчыльна заселеная. Вывяржэньне вулькана ў 2010 годзе прывяло да гібелі каля 400 чалавек. Сэйсмолягі прагназуюць, што на працягу кароткага часу будзе чарговае вывяржэньне Гэрапі.
Эрайвайёкюдль на Ісландыі пакрыты лёдам, з XІV стагодзьдзя, калі там зьявіліся людзі, выбухаў два разы. Вывяржэньне ў гадах 1727-1728 паўплывала на клімат Эўропы – прыйшоў неўраджай і голад. Ёсьць прыкметы таго, што Эрайвайёкюдль зноў прачынаецца.
Папакатэпетль, Дымная гара ў Мэксыцы, каля 70 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Меxіко, зьяўляецца самым актыўным вульканам у краіне. Ён знаходзіцца ў пастаянным стане вывяржэньня з 2005 г. Пастаянна выцякае зь яго лява і ўспыхвае попел. Струмень дыму дасягае некалькіх кілямэтраў.
Вілярыка (Villarrica) ў Чылі, вулькан з засьнежаным пікам, адзін з нямногіх на нашай плянэце, які мае возера расплаўленай лавы. З сярэдзіны лістапада 2017 года павялічваецца яго сэйсьмічная актыўнасьць. Фантаны лавы дасягаюць вышыні 150 мэтраў.
Кілауэа – вулькан на гавайскай высьпе Big Island вылівае базальтавую лаву амаль бесьперапынна апошнія 35 гадоў.
На думку дасьледчыкаў, вышэй згаданыя шэсьць вульканаў павінны быць пад пільным наглядам цягам бліжэйшых тыдняў і месяцаў.
Навукоўцы нагадваюць, што 90% вульканічнай актыўнасьці праходзіць на тэрыторыі пяці краін – гэта Інданэзія, Філіпіны, Японія, Мэксыка і Этыёпія.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт