Logo Polskiego Radia
Print

Распачаўся цыкл «Узьнікла ў свабоднай Польшчы»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.01.2018 16:21
  • Узьнікла ў свабоднай Польшчы.mp3
Ідэяй канцэртаў у Нацыянальнай філярмоніі зьяўляецца прэзэнтацыя музыкі польскіх кампазытараў.
pixabay.com/CC0

У Нацыянальнай філярмоніі ў Варшаве распачаўся цыкл канцэртаў пад назвай «Узьнікла ў свабоднай Польшчы». Гэта быў першы выступ у рамках праграмы «Незалежная» ў філярмоніі. На сцэне выступілі піяніст Ігнацы Лісецкі, які зайграў творы Караля Шыманоўскага, Паўла Клецкага і Рамана Палестры.
На наступных канцэртах можна будзе паслухаць сусьветнавядомых артыстаў. У красавіку выступіць нямецкі піяніст Джозэф Мог, а ў траўні пераможца Шапэнаўскага конкурсу ў 2010 годзе Юліяна Аўдзеева.
Ідэяй цыклу канцэртаў зьяўляецца прэзэнтацыя музыкі польскіх кампазытараў. Сярод іх апынуцца творы Фрыдэрыка Шапэна, Вітальда Лютаслаўскага, Караля Шыманоўскага, а таксама Баляслава Шабельскага і Ежы Габленца, творы якіх выконваюцца радзей.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт