Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве расьце колькасьць электрааўтобусаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.01.2018 15:58
  • электрааўтобус.mp3
Новыя аўтобусы атрымліваюць энэргію ў выніку тармажэньня.
Photo: pixabay.com/CC0

Праблема чысьціні паветра, асабліва ў вялікіх гарадах, набірае ў Польшчы ўсё большае значэньне. Адным са спосабаў паляпшэньня якасьці паветра зьяўляюцца сучасныя аўтобусы. У прыватнасьці, Варшава робіць вялікія крокі ў гэтым напрамку. Гарадзкая аўтакалёна паступова мяняе дызэльныя аўтобусы на экалягічныя. Мы размаўляем з прэс-сакратаром Варшаўскай гарадзкой аўтакалёны Адамам Ставіцкім адразу пасьля паступленьня вялікай партыі новых аўтобусаў.
А. Ставіцкі: Мы атрымалі 80 новых цудоўных аўтобусаў. Гэта Mercedes Conecto, вельмі экалягічныя аўтобусы. Акрамя рухавіка Euro 6 яны таксама маюць фотаэлектрычныя панэлі. Дзякуючы гэтаму колькасьць нашых аўтобусаў з сонечнымі батарэямі вырасла да амаль 300 штук. Гэта першыя нашы аўтобусы з сыстэмай рэкупэрацыі энэргіі, энэргія аднаўляецца падчас тармажэньня. Дзякуючы гэтаму мы аднаўляем энэргію, а выхлапных газаў выкідваецца значна менш. Такія аўтобусы таньнейшыя ва ўжываньні.
Ці вы папаўняеце сваю аўтакалёну ці мяняеце старыя аўтобусы новымі?
А. Ставіцкі: У дадзены момант мы не павялічваем колькасьці нашых аўтобусаў. У нас іх дастаткова шмат. Гэта замена старых аўтобусаў на новыя, што адбываецца рэгулярна. Цяпер, як я гаварыў, 80 аўтобусаў будуць памененыя на новыя. Дзякуючы гэтай пастаўцы мы можам вывесьці з ужываньня самыя старыя аўтобусы Jelcz m120m, з якімі мы разьвітваемся. Таксама з эксплёатацыя выводзіцца чарговая партыя Solaris Urbino 15 і MAN ng313. З гэтымі дзьвюма відамі аўтобусаў мы таксама разьвітваемся, але ў наступным годзе.
Ці экалягічныя аўтобусы стануць штодзённасьцю і будучыняй кампаніі?
А. Ставіцкі: Думаю, мы можам пахваліцца: мы – першая ў Польшчы фірма і адна з першых у Эўропе, хто адмаўляецца ад паставак аўтобусаў з дызэльнымі рухавікамі ў бліжэйшыя тры гады. Мы будзем купляць транспарт выключна на альтэрнатыўныя палівы – гэта электрычныя і газавыя аўтобусы. Гэта будзе каля 250 аўтобусаў на альтэрнатыўнае паліва, у тым ліку 130 электрааўтобусаў.
Як будзе вырашана праблема інфраструктуры, запраўкі для 130 электрааўтобусаў?
А. Ставіцкі: Гэтаму будзе служыць новы аўтобусны парк, якія ўзьнікне на месцы старога аўтапарку на вуліцы Рэдутовай. Гэты аўтапарк выключаны з выкарыстаньня, яго фактычна будуць будаваць нанова. Там узьнікне першы ў Польшчы падземны гараж для аўтобусаў, там таксама будуць стаяць электронныя аўтобусы. Будзе гэта вельмі экалягічны парк, між іншым, таму, што ён будзе прызначаны для электрааўтобусаў.
Якім чынам вы фінансуеце пакупку гэтых аўтобусаў? Ці сродкі паходзяць з Эўразьвязу?
А. Ставіцкі: Упершыню пры пастаўцы аўтобусаў мы выкарыстаем сродкі з ЭЗ. Адпаведныя дамовы ўжо падпісаныя. У першым паўгодзьдзі будзе расьпісаны тэндэр на пастаўку 130 электрааўтобусаў. У будучым годзе мы хочам атрымаць першую партыю 60 такога тыпу аўтобусаў, а ў 2020 – чарговыя 70. Іншыя інвэстыцыі адбываюцца за нашы ўласныя сродкі.
Ці праводзіліся якія-небудзь ацэнкі таго, як новы транспарт паўплывае на якасьць паветра ў Варшаве?
А. Ставіцкі: Гэта ня нашая задача, каб гэта правяраць. Аднак мы ўвогуле маем шмат экалягічных інвэстыцый. Мы стараемся, каб усе нашы пакупкі спрыялі ахове навакольнага асяродзьдзя ў Варшаве. Гэтым мэтам служыць, напрыклад, нашая сонечная электрастанцыя, а неўзабаве будзе пабудаваная наступная. Гэта таксама фотаэлектрычныя панэлі. Мы першая фірма, якая іх выкарыстоўвае ў такім вялікім маштабе. Трэба ўзгадаць газавыя аўтобусы, электрааўтобусы. У 2020 годзе мы будзем у першая дзесятцы гарадоў, якія маюць найбольшую колькасьць такога транспарту.
З бюджэту Эўразьвязу на пакупку 130 новых электрычных аўтобусаў будзе перададзены 41 мільён эўра.

Праблема чысьціні паветра, асабліва ў вялікіх гарадах, набірае ў Польшчы ўсё большае значэньне. Адным са спосабаў паляпшэньня якасьці паветра зьяўляюцца сучасныя аўтобусы. У прыватнасьці, Варшава робіць вялікія крокі ў гэтым напрамку.

Гарадзкая аўтакалёна паступова мяняе дызэльныя аўтобусы на экалягічныя. Мы размаўляем з прэс-сакратаром Варшаўскай гарадзкой аўтакалёны Адамам Ставіцкім адразу пасьля паступленьня вялікай партыі новых аўтобусаў.

А. Ставіцкі: Мы атрымалі 80 новых цудоўных аўтобусаў. Гэта Mercedes Conecto, вельмі экалягічныя аўтобусы. Акрамя рухавіка Euro 6 яны таксама маюць фотаэлектрычныя панэлі. Дзякуючы гэтаму колькасьць нашых аўтобусаў з сонечнымі батарэямі вырасла да амаль 300 штук. Гэта першыя нашы аўтобусы з сыстэмай рэкупэрацыі энэргіі, энэргія аднаўляецца падчас тармажэньня. Дзякуючы гэтаму мы аднаўляем энэргію, а выхлапных газаў выкідваецца значна менш. Такія аўтобусы таньнейшыя ва ўжываньні.

Ці вы папаўняеце сваю аўтакалёну ці мяняеце старыя аўтобусы новымі?

А. Ставіцкі: У дадзены момант мы не павялічваем колькасьці нашых аўтобусаў. У нас іх дастаткова шмат. Гэта замена старых аўтобусаў на новыя, што адбываецца рэгулярна. Цяпер, як я гаварыў, 80 аўтобусаў будуць памененыя на новыя. Дзякуючы гэтай пастаўцы мы можам вывесьці з ужываньня самыя старыя аўтобусы Jelcz m120m, з якімі мы разьвітваемся. Таксама з эксплёатацыя выводзіцца чарговая партыя Solaris Urbino 15 і MAN ng313. З гэтымі дзьвюма відамі аўтобусаў мы таксама разьвітваемся, але ў наступным годзе.

Ці экалягічныя аўтобусы стануць штодзённасьцю і будучыняй кампаніі?

А. Ставіцкі: Думаю, мы можам пахваліцца: мы – першая ў Польшчы фірма і адна з першых у Эўропе, хто адмаўляецца ад паставак аўтобусаў з дызэльнымі рухавікамі ў бліжэйшыя тры гады. Мы будзем купляць транспарт выключна на альтэрнатыўныя палівы – гэта электрычныя і газавыя аўтобусы. Гэта будзе каля 250 аўтобусаў на альтэрнатыўнае паліва, у тым ліку 130 электрааўтобусаў.

Як будзе вырашана праблема інфраструктуры, запраўкі для 130 электрааўтобусаў?

А. Ставіцкі: Гэтаму будзе служыць новы аўтобусны парк, якія ўзьнікне на месцы старога аўтапарку на вуліцы Рэдутовай. Гэты аўтапарк выключаны з выкарыстаньня, яго фактычна будуць будаваць нанова. Там узьнікне першы ў Польшчы падземны гараж для аўтобусаў, там таксама будуць стаяць электронныя аўтобусы. Будзе гэта вельмі экалягічны парк, між іншым, таму, што ён будзе прызначаны для электрааўтобусаў.

Якім чынам вы фінансуеце пакупку гэтых аўтобусаў? Ці сродкі паходзяць з Эўразьвязу?

А. Ставіцкі: Упершыню пры пастаўцы аўтобусаў мы выкарыстаем сродкі з ЭЗ. Адпаведныя дамовы ўжо падпісаныя. У першым паўгодзьдзі будзе расьпісаны тэндэр на пастаўку 130 электрааўтобусаў. У будучым годзе мы хочам атрымаць першую партыю 60 такога тыпу аўтобусаў, а ў 2020 – чарговыя 70. Іншыя інвэстыцыі адбываюцца за нашы ўласныя сродкі.

Ці праводзіліся якія-небудзь ацэнкі таго, як новы транспарт паўплывае на якасьць паветра ў Варшаве?

А. Ставіцкі: Гэта ня нашая задача, каб гэта правяраць. Аднак мы ўвогуле маем шмат экалягічных інвэстыцый. Мы стараемся, каб усе нашы пакупкі спрыялі ахове навакольнага асяродзьдзя ў Варшаве. Гэтым мэтам служыць, напрыклад, нашая сонечная электрастанцыя, а неўзабаве будзе пабудаваная наступная. Гэта таксама фотаэлектрычныя панэлі. Мы першая фірма, якая іх выкарыстоўвае ў такім вялікім маштабе. Трэба ўзгадаць газавыя аўтобусы, электрааўтобусы. У 2020 годзе мы будзем у першая дзесятцы гарадоў, якія маюць найбольшую колькасьць такога транспарту.

З бюджэту Эўразьвязу на пакупку 130 новых электрычных аўтобусаў будзе перададзены 41 мільён эўра.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт