Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.02.2018 14:55
  • kawalerka Bitamina.mp3
Стваральнікі "Бітаміны" вырошчваюць памідоры і пішуць цікавыя песьні.
www.pixabay.com

Сёньня я хачу распавесьці вам пра музычную дзейнасьць людзей, для якіх музыка зьяўляецца вельмі важнай часткай жыцьця, але ніколі не было ў іх намеру рабіць кар’еру ў музычнай галіне. Гурт, ці хутчэй праект «Бітаміна» заснавалі трое маладых хлопцаў – Амар Сібіньскі, Пётр ды артыст пад псэўданімам Vito.

Пётр і Амар жывуць у некалькіх дзесятках кілямэтраў ад Варшавы, асноўны іх занятак – экалягічная гаспадарка, якую Амар атрымаў у спадчыну ад бацькі. Туды ж пераехаў жыць і Пётр. Яны вырошчваюць між іншым экалягічныя памідоры і вырабляюць сыры. У сваю чаргу Матэвуш (Vito) бывае ў Польшчы толькі часамі, ён пастаянна пражывае ў Нямеччыне, дзе працуе акторам.

Хлопцы свой першы альбом, які назвалі «Дзіцячая пляцоўка», запісвалі некалькі гадоў, толькі праз два гады дазволілі з ім пазнаёміцца слухачам, дарэчы, бясплатна ў інтэрнэце. Яны кажуць, што музыка – гэта як тыя памідоры: вырасьлі – бярыце, ешце.

Вось такія альтэрнатыўныя музыканты, вельмі далёкія ад прагнага сталічнага шоў-бізнэсу. І музыка іх арыгінальная, не для кожнага, але тэксты цікавыя. Другая кружэлка, пад назваю «Kawalerka», выйшла нядаўна. І падобны назоў носіць песьня, якую я вам прапаную - "Kawalerka na sprzedaż".

dotknij mnie tam gdzie uważasz, że może być serce
rozetnij żebra, częstuj się, bierz co chcesz
krew moja płynie powolutku, na niej żaglówka
z dalekiej Indyki załoga jej
ja nie jestem mądry, ale swoje wiem
że dziesięć to ten i że tlen jest istotnym wynalazkiem
pracuje w płucach, a tam kopalnia i huta
pocę się i stopy, latem lipa
ludzie i ja chyba jesteśmy kwita
mało do nich mówię, jeszcze mniej słucham
prawie nic nie wpuszczam do lewego ucha
dłonie jak tam gdzie się urodziłem
mają siłę, ale palce precyzyjnie mogą podcinać mi roślinę
a co do biura, nie korzystają z pióra
słabo im płaciłem, teraz mam
nie zapisują nic i każdy termin
ogólnie tam na górze mają straszny syf
sam szkielet, trochę połamany, bo znowu się chciałem popisać
dobrze, że na sali ładnie posklejali, w końcu zachodni szpital
ostatnio powiększyli nam magazyn, słonina i gazy
trochę więcej miejsca dla gości, kurczak i jego kości
dobra oferta proszę Pani, ja bym kupił
na Pani miejscu, to solidna inwestycja jest
parę ładnych lat można tutaj spać
skóra jest w promocji, ale trzeba o nią dbać
to co? umowa stoi?
Pani się nie boi, będzie dobrze
ja pójdę po kontrakt, trochę tu posprzątam
tak w ogóle, gdzie jest Pani torba?

Дакраніся да мяне там, дзе мяркуеш, што можа быць сэрца. Разрэж рэбры, частуйся, бяры ўсё, што хочаш. Мая кроў плыве павольна, на ёй парусьнік, з далёкай Індыкі яе каманда. Я – ня мудры, але сваё ведаю: што дзесяць – гэта ten, і што кісларод зьяўляецца істотным вынаходніцтвам, працуе ў лёгкіх, а там шахта і чыгуналіцейны завод. Я пацею, і стопы, летам – ліпа. Людзі са мной хіба ў раўнавазе, я мала да іх зьвяртаюся, яшчэ менш слухаю, амаль нічога не ўпускаю ў левае вуха. Далоні, як там, дзе я нарадзіўся, маюць моц, але пальцы роўненька могуць мне падрэзаць расьліну. А наконт офіса – не карыстаюцца пяром. Я слаба ім плаціў, і атрымаў рэзультат – не запісваюць нічога, і кожны тэрмін, агулам там на версе страшны бардак. Адзін шкілет, крыху паламаны, бо я зноў хацеў папіжоніцца. Добра, што ў залі хораша паскладалі, у канцы канцоў заходні шпіталь.

Апошнім часам нам павялічылі склад, сала і газы, крыху больш месца для гасьцей, курыца і яе косьці. Добрая прапанова, жанчына. Я б купіў на вашым месцы, гэта салідная інвэстыцыя, пару гадоў можна тут спаць. Скура па таннай цане, але трэба аб ёй клапаціцца. То што? Дамовіліся? Вы ня бойцеся, усё будзе добра. Я пайду па кантракт, крыху тут прыбяру. А агулам, дзе ваша торба?

Гэта як бы разважаньні ўладальніка пры пошуку пакупніка на сваю кватэру. Відаць, узятыя з жыцьця, паколькі адзін з аўтараў Бітаміны сапраўды прадаў кватэру. І пяройдзем да разгляду тэксту.

Kawalerka – так гучыць слова з загалоўка гэтай кампазыцыі. А што ж такое kawalerka? Гэта маленькая кватэра, як правіла аднапакаёўка, прызначаная для пражываньня толькі аднаго чалавека, адзінокага, па-польску адзінокі мужчына – кавалер, адсюль і назоў kawalerka. На беларускай мове проста аднапакаёўка.

Proszę Pani – ветлівы зварот да жанчыны, вельмі характэрны для польскай мовы. Таксама можна сказаць proszę Pana i proszę Państwa – зварот да мужчыны і да больш, чым аднаго чалавека.

Straszny syf – страшны бардак, бруд і непарадак.

Kopalnia i huta – шахта і чыгуналіцейны завод. Гэтыя словы на польскай мове гучаць зусім інакш, чым па-беларуску, таму я вырашыла іх прывесьці.

Latem lipa – чарговы выраз жаргоннай мовы. Дарэчы, беларусы разумеюць, што значыць ліпа ў пераносным значэньні – нешта несапраўднае, надуманае, хлусьлівае або вельмі слабай якасьці.

Dobra oferta – а вось гэта добрая прапанова, якой варта скарыстацца.

Skóra jest w promocji – скура за паніжаную цану. Promocja – гэта прасоўваньне, рэкляма, прамоцыя, але таксама акцыя паніжэньня цаны нейкага тавару, каб спажывец хутчэй яго набыў.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт