Logo Polskiego Radia
Print

У Японіі за прылаўкам кавярні стане робат-барыста

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.02.2018 12:09
У лютым у Токіо адчыніцца кавярня з мэханічным афіцыянтам.
Zdjęcie ilustracyjne.Foto: Shutterstock.com/Olena YakobchukZdjęcie ilustracyjne.Foto: Shutterstock.com/Olena Yakobchuk

Японскі турапэратар H.I.S ужо ў лютым плянуе ў Токіо адчыніць кавярню, дзе каву падасьць ніхто іншы, як робат.

«Робат будзе падаваць каву са шматфункцыйнага кава-аўтамату, які можа падрыхтаваць адначасова 5 філіжанак кавы. Дзякуючы робатам, мы павялічым эфэктыўнасьць і адначасова можам прадаваць дасканалую каву па даступным коште», – расказаў журналістам уладальнік сучаснай кавярні з робатам-барыстам.

Да сакавіка падобныя кавярні будуць адчыненыя таксама ў Осака і Кіота.

Мэханічны барыста - гэта чарговая тэхналягічная навінка фірмы H.I.S, якая ўжо мае рабатызаваныя гатэлі. У гасьцініцах сеткі «Henn-na Hotels» гасьцей абслугоўваюць гуманоіды- рэгістратаркі, а таксама дыназаўры.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт