Logo Polskiego Radia
Print

Прыкладаньне Audiomovie ня толькі для асоб з праблемамі зроку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.02.2018 12:20
Гэтым прыкладаньнем пацікавіліся таксама ўладальнікі кінатэатраў ды прадаўцы кінапрадукцыі.

Flickr.com/Thomas Berg

Сучаснае прыкладаньне Audiomovie было прыдумана для асоб з праблемамі зроку, якія хочуць схадзіць у кіно і скарыстацца аўдыёдэксрыпцыяй. Гэта значыць моўным апісаньнем таго, што адбываецца на экране ў рэальным часе. Гэтым прыкладаньнем пацікавіліся таксама ўладальнікі кінатэатраў ды прадаўцы кінапрадукцыі. Яно можа дапамагаць і іншым кліентам, – кажа Анна Янкоўска з Ягелёнскага ўнівэрсытэту і фонду «Сёмае пачуцьцё».

A. Янкоўска: Вельмі хутка стала бачна, што прыкладаньнем будуць карыстацца пажылыя людзі, якія часта не ідуць у кіно, таму што не пасьпяваюць чытаць надпісы ў замежных фільмах. Мы таксама думаем падрыхтаваць вэрсію для іншаземцаў. Мы можам распавесьці кіно ня толькі на польскай мове. Прыкладаньне таксама можа прадубляваць фільм. У мяне ў сям’і часам так здараецца, што частка сям’і хоча паглядзець фільм з дубляжом, а частка з субтытрамі. Дадзенае прыкладаньне стварае магчымасьць паглядзець фільм адначасова з субтытрамі, у той час як іншыя слухаюць дубляж.

Аплікацыя, якая распавядае фільм, ўжо спраўдзілася падчас паказу фільму «Мой Вінсэнт». Гэтую стужку шчыра рэкамэндую. У Польшчы існуе некалькі кінатэатраў, якія карыстаюцца прыкладаньнем з аўдыёдэскрыпцыяй.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт