Logo Polskiego Radia
Print

Навукоўцы распрацоўваюць нябачныя матэрыялы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.02.2018 15:03
Аб'ектам дасьледаваньня зьяўляюцца метаматэрыялы з адмоўным паказчыкам праламленьня.
Foto: pixabay.com

Палякі распрацоўваюць новыя матэрыялы з унікальнымі аптычнымі ўласьцівасьцямі для прымяненьня ў мэдыцыне і оптаэлектроніцы.

Аб'ектам дасьледаваньня польскіх навукоўцаў, у прыватнасьці, зьяўляюцца метаматэрыялы з адмоўным паказчыкам праламленьня, што робіць іх часткова нябачнымі. Аказваецца, што дэфармацыя прасторы й часу становіцца ўжо ня толькі фантазіяй. Ня выключана, што з часам людзі навучацца зьмяняць мінулае.

Навукоўцы з Варшаўскага ўнівэрсытэту распрацоўваюць таксама матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў фотадынамічнай тэрапіі рака. Гэты мэтад дазваляе ўбачыць анкалягічныя зьмены, нябачныя ў белым сьвятле. Лячэньне заснаванае на дакладным вызначэньні й зьнішчэньні пухліннай тканкі пры дапамозе сьвятла з вызначанай даўжынёй хвалі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт