Logo Polskiego Radia
Print

Узлом праз пасярэднікаў – новы мэтад хакераў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.02.2018 16:05
З гэтай праблемай змагаецца ўсё больш фірмаў.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Нават добра абароненая магутная кампанія або арганізацыя могуць стаць ахвярай хакераў – усё часьцей яны ўзламваюць кампутары не наўпрост, а праз слаба абароненых дзелавых партнёраў – аб гэтым кажуць спэцыялісты па ІТ-злачынствах.

Ахвярамі хакераў сталі, між іншым, гандлёвая сетка розьнічнага гандлюTarget, кампанія Philips, Netflix, падатковая ЗША. У Польшчы таксама кіберзлачынцы ўзламалі кампутары Камісіі па фінансавым наглядзе. Ня выключана, што гэта была спроба атрымаць доступ да польскай банкаўскай сыстэмы.

Паводле ацэнак экспэртаў, на кібербясьпеку ў 2017 годзе фірмы з усяго сьвету выдалі каля 120 мільярдаў даляраў.

ІТ-бясьпека сфакусаваная ў асноўным на зьнешніх пагрозах. Менавіта на такую абарону кампаніі выдаткоўваюць найбольш грошай. Аднак яе недастаткова. Вобразна кажучы, абарона ад кіберзлачынстваў нагадвае будаўніцтва магутнай крэпасьці са сьценамі й абарончым ровам. Але фірмы часта забываюць, што неабходна кантраляваць таксама й вазы, якія дастаўляюць у крэпасьць правіянт.

Існуюць сыстэмы, такія Whel Systems Fudo, якія дазваляюць праглядаць у рэальным часе ўсе апэрацыі, што выконваюцца зьнешнімі партнёрамі. У выніку, у любы момант магчыма перапыніць «узлом на праз пасярэдніка».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт