Logo Polskiego Radia
Print

Якую шкоду можа нам нанесьці кава

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.02.2018 17:19
Кава - гэта самы папулярны ў сьвеце наркотык.
Francis/flickr.com

Кава - гэта самы папулярны ў сьвеце наркотык. Ён прыводзіць да залежнасьці. Адсутнасьць кафэіну ў аматараў гэтага напою выклікае раздражненьне, неспакой, стомленасьць, адсутнасьць энэргіі, боль галавы і вялікую патрэбу выпіць кофе.

Чаму кава ўзбадзёрвае? Які тут спрацоўвае мэханізм?

Паводле дасьледаваньняў, кава ўводзіць арганізм у стан стрэсу. Пад узьдзеяньнем кафэіну пачынаюць актыўна працаваць наднырачнікі, якія вылучаюць гармоны стрэсу: адрэналін і норадрэналін. Пад іх узьдзеяньнем арганізм рыхтуецца змагацца за выжываньне.

Кава мае шматлікіх прыхільнікаў, але ёсьць таксама людзі, якія ставяцца да гэтага напою насьцярожана і знаходзяць аргумэнту супраць.

Якія асноўныя прэтэнзіі да кавы?

Кафэін аслабляе наднырачнікі і шчытападобную залозу. Павялічвае пагрозу ўтварэньня кісты ў грудзях у жанчын і праблемы з прастатай у мужчын. Кава вымывае вітаміны групы Б, якія адказваюць за працу мозгу і нэрвовай сыстэмы, павышае пульс і артэрыяльны ціск.

Акрамя гэтага, норадрэналін глушыць дзеяньне нэўрамэдыятара сэратаніна, які адказвае за адчуваньне шчасьця.

Пасьля выкіду адрэналіну, печань вылучае большую колькасьць глюкозы ў кровазварот. Гэта ў сваю чаргу стымулюе падстраўнікавую залозу вылучаць інсулін. Неўзабаве пасьля прыёму кавы ўзровень цукру ў крыві паніжаецца і чалавек ізноў адчувае сябе сонным, без энэргіі.

Пастаянным спажываньнем кавы, асабліва ў вялікіх колькасьцях, людзі паглыбляюць свае праблемы са здароўем. Яна абвастрае хваробы сардэчна-сасудзістай сыстэмы, гіперглікемію, гастрыт, стомленасьць, бяссоніцу, дэпрэсію.

Крытыкі кавы падказваюць, што яе можна пасьпяхова замяніць жэньшэням, кактэйлямі з зялёных фруктаў і садавіны й нават звычайнымі яблыкамі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт