Logo Polskiego Radia
Print

10.02.1962 г. адбыўся вядомы эпізод «халоднай вайны»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.02.2018 09:03
  • 10.02.1962_лісток календара.mp3
На аснове гэтай падзе быў зьняты фільм «Шпіёнскі мост».
Кадр фільму "Мост шпіёнаў"/ Bridge of Spies (2015г.)Кадр фільму "Мост шпіёнаў"/ Bridge of Spies (2015г.)

10 лютага 1962 году адбыўся адзін з самых вядомых эпізодаў «Халоднай вайны» са шпіёнамі ў галоўнай ролі. На аснове гэтай падзе быў зьняты фільм «Шпіёнскі мост», у якім галоўную ролю згуляў вядомы амэрыканскі актор Том Хэнкс.

Глінікскі мост, які спалучае Бэрлін і Патсдам, у пэрыяд супрацьстаяньня паміж СССР і Захадам зьяўляўся пераходным пунктам паміж Усходнім і Заходнім Бэрлінам. Па сярэдзіне мосту праходзіла мяжа і там адбыўся адзін з самых вядомых эпізодаў «Халоднай вайны».

А менавіта - абмен савецкага шпіёна Рудольфа Абеля (сапраўднае імя Ўільям Фішэр) на амэрыканскага лётчыка Гэры Паўэрса. Гэта быў першы абмен паміж СССР і Заходнімі краінамі, які адбыўся на гэтым мосьце. Пазьней былі яшчэ тры абмены, у 1985 годзе тут таксама быў абменены савецка-польскі шпіён Марыян Захарскі. Менавіта па прычыне сталых абменаў Глінікскі мост атрымаў назву «Шпіёнскага».

Абель быў арыштаваны ў 1957 годзе і прыгавораны ў ЗША да 32 гадоў зьняволеньня за шпіянаж. У сваю чаргу амэрыканец Гэры Паўэрс быў зьбіты савецкімі сыстэмамі супрацьпаветранай абароны калі пралятаў над тэрыторыяй СССР. У выніку працэсу ён быў прыгавораны да 10 гадоў зьняволеньня. Пасьля гэтага, у ЗША пачалі шукаць магчымасьці абмену Абеля на Паўэрса. Перамовамі займаўся амэрыканскі адвакат Джэймс Донаван (якога згуляў Том Хэнкс). У дадатак, амэрыканцы запатрабавалі таксама вызваліць амэрыканскага студэнта Фрэдэрыка Пайора, якога арыштавалі па падазрэньні ў шпіянажы. Саветы ахвотна прынялі прапанову.

Aбмен быў прызначаны на 10-га лютага 1962 году. Абодва бакі не давяралі адзін аднаму, у дзень абмену пад мастом зьявілася шмат "рыбакоў", якія пільна сачылі за працэсам абмену, а таксама дадатковыя сілы памежнікаў. Аднак, абмен абышоўся без эксцэсаў.

Апошні абмен на Глінікскім мосьце адбыўся ў 1986 годзе, тады савецкія ўлады абмянялі савецкага дысыдэнта Анатоля Шчаранскага на савецкага шпіёна Карла Кёхера.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт