Logo Polskiego Radia
Print

Першы польскі мэдаль на зімовай алімпіядзе - 1956 год

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.02.2018 14:54
Польскія спартоўцы ўдзельнічаюць у Зімовых алімпійскіх гульнях з самага пачатку.
PAP/Grzegorz Momot

Sieci
Польскія спартоўцы ўдзельнічаюць у Зімовых алімпійскіх гульнях з самага пачатку. У 1924 годзе ў францускім Шамані выступілі сем палякаў. Цягам дэкадаў краіна амаль не лічылася ў зімовых спаборніцтвах. Толькі 21 стагодзьдзе прынесла посьпех дзякуючы польскім скакунам, канькабежцам і лыжным бегунам.
Першы мэдаль зімовых алімпійскіх гульняў Польшча чакала ажно да 1956 году, калі алімпіяда адбылася ў Карціна-д’Ампэца ў Італіі. Тады бронзавы мэдаль заваяваў Францішак Гансеніца-Гронь у лыжным дваяборстве.
Сёлетнія спадзяваньні палякаў на мэдалі падчас алімпіяды ў Пхёнчхане небеспадстаўныя. Кожныя чатыры гады польская алімпійская зборная робіць прагрэс, а папярэдняя алімпіяда ў Сочы была найлепшай у гісторыі польскіх спартоўцаў – чатыры залатыя мэдалі, сярэбраны і бронзавы мэдалі.
«Папярэднія алімпіяды вельмі паднялі планку. Цяпер рэальнай мэтай зьяўляюцца тры мэдалі», – ацаніў генэральны сакратар Польскага алімпійскага камітэту Адам Кшэсіньскі.

Sieci: Польскія спартоўцы ўдзельнічаюць у Зімовых алімпійскіх гульнях з самага пачатку. У 1924 годзе ў францускім Шамані выступілі сем палякаў. Цягам дэкадаў краіна амаль не лічылася ў зімовых спаборніцтвах. Толькі 21 стагодзьдзе прынесла посьпех дзякуючы польскім скакунам, канькабежцам і лыжным бегунам.

Першы мэдаль зімовых алімпійскіх гульняў Польшча чакала ажно да 1956 году, калі алімпіяда адбылася ў Карціна-д’Ампэца ў Італіі. Тады бронзавы мэдаль заваяваў Францішак Гансеніца-Гронь у лыжным дваяборстве.

Сёлетнія спадзяваньні палякаў на мэдалі падчас алімпіяды ў Пхёнчхане небеспадстаўныя. Кожныя чатыры гады польская алімпійская зборная робіць прагрэс, а папярэдняя алімпіяда ў Сочы была найлепшай у гісторыі польскіх спартоўцаў – чатыры залатыя мэдалі, сярэбраны і бронзавы мэдалі.

«Папярэднія алімпіяды вельмі паднялі планку. Цяпер рэальнай мэтай зьяўляюцца тры мэдалі», – ацаніў генэральны сакратар Польскага алімпійскага камітэту Адам Кшэсіньскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт